Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




1 ЦАРСТВАЎ 19:24 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

24 І нават зняў ён з сябе адзенне сваё і разам з іншымі прарочыў перад Самуэлем; і ўпаў, і ляжаў голы ўвесь дзень і ноч, адтуль і пайшла прымаўка: «Ці ж і Саўл між прарокаў?»

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

24 І зьняў ён з сябе адзеньне сваё, і разам з іншымі прарочыў перад Самуэлем, і ляжаў голы ўвесь дзень і ноч. Таму і гавораць: «Ці ж і Саўл між прарокаў?»

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

24 І зьняў ён вопратку сваю, і прарочыў перад Самуілам, і ўвесь дзень той і ўсю ноч ляжаў неапрануты; таму кажуць: няўжо і Саўл у прароках?

Глядзіце раздзел Копія




1 ЦАРСТВАЎ 19:24
10 Крыжаваныя спасылкі  

і скакаў Давід з усёй сілы перад Госпадам. А быў апрануты Давід у льняны эфод.


І вярнуўся Давід, каб дабраславіць дом свой, і выйшла насустрач Давіду Міхол, дачка Саўла, і сказала: «О, як праславіўся сёння цар Ізраэля, агаліўшыся на вачах нявольніц паслугачоў сваіх, быццам агаляецца адзін з блазнаў!»


а ў гэты самы час прамовіў Госпад да Ісаі, сына Амоса, кажучы: «Ідзі, развяжы зрэбніцу са сцёгнаў тваіх, здымі таксама сандалі з ног тваіх!» І зрабіў ён так, ходзячы голы і босы.


Дзеля гэтага буду я плакаць і галасіць; буду хадзіць распрануты і голы, і выць буду, як шакалы, і бедаваць, як страусы,


кажа той, хто чуе слова Божае, той, перад кім з’яўляецца Усемагутны, той, хто падае, але так вочы яго адкрываюцца.


І ўсе, што чулі гэта, дзівіліся і казалі: «Ці ж гэта не той самы, што ў Ерузаліме загубіў тых, якія прызывалі гэтае імя, і ці не па тое ён прыйшоў сюды, каб, увязніўшы іх, весці да першасвятароў?»


І ўвойдзе ў цябе Дух Госпадаў, і ты будзеш прарочыць разам з імі, і ператворышся ў другога чалавека.


І ад гэтага часу Самуэль не бачыў больш Саўла аж да дня сваёй смерці; і Самуэль сумаваў дзеля Саўла, бо Госпад шкадаваў, што паставіў Саўла царом над Ізраэлем.


А на другі дзень апанаваў Саўла ліхі дух, спасланы Богам, і ён шалеў у доме сваім; а Давід, як штодзень, граў рукою сваёю, а Саўл трымаў дзіду ў руцэ.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы