Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




1 ЦАРСТВАЎ 13:19 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

19 А ва ўсёй зямлі Ізраэльскай не было тады аніводнага каваля; бо філістынцы баяліся, каб гебраі не зрабілі часам меча або дзіды.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

19 А ў-ва ўсёй зямлі Ізраіля не было тады аніводнага каваля, бо Філістынцы казалі: «Няхай Гебраі ня зробяць ані мяча, ані дзіды».

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

19 Кавалёў ня было ва ўсёй зямлі Ізраільскай, бо Філістымляне апасаліся, каб Габрэі не зрабілі меча альбо дзіды.

Глядзіце раздзел Копія




1 ЦАРСТВАЎ 13:19
6 Крыжаваныя спасылкі  

І перасяліў ён у няволю ўвесь Ерузалім, і ўсіх князёў, і ўсіх ваяроў, дзесяць тысяч палонных; і ўсіх майстроў і будаўнікоў; і засталіся толькі найбяднейшыя людзі з народа зямлі.


Вось жа, Я стварыў каваля, які раздувае вуглі ў агні ды выцягвае прыладу для сваёй работы; і Я стварыў таксама нішчыцеля на знішчэнне.


Госпад паказаў мне: вось жа два кашы, поўныя фігаў, пастаўлены перад святыняй Госпада, пасля таго, як Набукаданосар, цар Бабілонскі, вывеў з Ерузаліма Ёахіна, сына Ёакіма, цара Юды, а таксама князёў яго, таксама каваля і залатара, ды прывёў іх у Бабілон.


пасля таго, як цар Ёахін, і царыцы, і еўнухі, і князі Юды ды Ерузаліма, а таксама каваль і залатар выйшлі з Ерузаліма,


Выбралі яны сабе багоў новых; тады прыйшла вайна ў брамы. Не з’явіліся ані шчыт, ані дзіда ў сарака тысяч Ізраэля.


Дык сыходзіліся ўсе ізраэльцы да філістынцаў, каб кожны завастрыў сашнік свой, і матыку, і сякеру, і серп.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы