Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




1 ЦАРСТВАЎ 10:21 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

21 І прывёў ён пакаленне Бэньяміна і роды яго; і жэрабя выпала роду Мэтры, і дайшло аж да Саўла, сына Кіса. І шукалі яго, і не маглі знайсці.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

21 І загадаў Самуэль падыхо­дзіць калену Бэн’яміна паводле сем'яў сваіх, і жэрабя выпала на сям'ю Матры, і быў выбраны Саўл, сын Кіша. І шукалі яго, але не маглі знайсьці.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

21 І загадаў падыходзіць племю Веньямінаваму паводле родаў яго і ўказаны род Матрыеў; і прыводзяць род Матрыеў па мужчынах, і названы Саўл, сын Кісаў; і шукалі яго і не знаходзілі.

Глядзіце раздзел Копія




1 ЦАРСТВАЎ 10:21
7 Крыжаваныя спасылкі  

Падобна гаварыў Абнэр і бэньямінцам; і пайшоў Абнэр у Геброн, каб пераказаць Давіду ўсё, чаго жадалі Ізраэль і ўвесь дом Бэньяміна.


Жэрабя спыняе спрэчкі і таксама вырашае паміж магутнымі.


І казалі маракі адзін другому: «Хадзем, кіньма жэрабя і даведаемся, чаму гэтае няшчасце прыйшло на нас». І кінулі жэрабя, і жэрабя выпала на Ёну.


І, калі пазней прасілі цара, даў ім Бог Саўла, сына Кіса, мужа з пакалення Бэньяміна, на сорак гадоў.


І прывёў Самуэль усе пакаленні Ізраэля; і выпала жэрабя пакаленню Бэньяміна.


І потым пыталіся ў Госпада, ці той чалавек прыбыў сюды. І Госпад адказаў: «Вось, ён хаваецца ў лагеры».


І быў у яго сын імем Саўл, прыгожы і сумленны, і не было сярод сыноў Ізраэля лепшага за яго; ён быў на галаву вышэй за ўвесь народ.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы