Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




1 ЛЕТАПІСАЎ 17:11 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

11 І калі пражывеш дні свае і пойдзеш да сваіх бацькоў, узбуджу па табе нашчадка твайго, што выйдзе з сыноў тваіх, ды ўмацую яго царства.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

11 І станецца, калі напоўняцца дні твае, каб ты пайшоў да бацькоў тваіх, Я падыму насеньне тваё пасьля цябе, якое будзе з сыноў тваіх, і ўмацую валадарства ягонае.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

11 Калі завершацца дні твае і ты адыдзеш да бацькоў тваіх, тады Я пастаўлю семя тваё пасьля цябе, якое будзе з сыноў тваіх, і ўмацую царства ягонае.

Глядзіце раздзел Копія




1 ЛЕТАПІСАЎ 17:11
21 Крыжаваныя спасылкі  

Ты, вось, пойдзеш да бацькоў сваіх у супакоі, у добрай старасці будзеш пахаваны.


Інакш, калі ты, гаспадар мой, цар, заснеш з бацькамі сваімі, на мяне і на сына майго Саламона спадзе абвінавачванне».


І супачыў Давід з бацькамі сваімі, і быў пахаваны ў горадзе Давідавым.


аднак ты не пабудуеш дом, але сын твой, які выйдзе са сцёгнаў тваіх, ён пабудуе дом імю Майму”.


Здзейсніў Госпад слова Сваё, якое сказаў; і заняў я месца бацькі майго, Давіда, і сеў на пасадзе Ізраэля, як прадказаў Госпад, і пабудаваў я дом імю Госпада, Бога Ізраэля.


і ад часоў, калі паставіў суддзяў для народа майго Ізраэля, і ўпакорыў усіх праціўнікаў тваіх. Дык паведамляю табе, што Госпад збудуе табе дом.


Ён пабудуе Мне дом, і Я ўмацую яго пасад на векі вечныя.


Але і паміж сыноў маіх, — бо Госпад даў мне многа сыноў, — выбраў Саламона, сына майго, каб сядзеў ён на пасадзе валадарства Госпадавага над Ізраэлем.


Пілігрымы мы перад Табою і чужынцы, як былі ўсе бацькі нашыя; дні нашыя, як цень над зямлёю, і няма надзеі.


І памёр у добрай старасці, у поўні дзён, і ў багацці, і ў славе, і па ім цараваў сын яго — Саламон.


але не ты пабудуеш дом, але сын твой, які выйдзе са сцёгнаў тваіх, ён пабудуе дом імю Майму”.


Прысягнуў Госпад Давіду праўду, і не адступіць ад яе: «Ад плода сцёгнаў Тваіх пасаджу на пасад Твой.


«Навечна зацверджу Я патомства Тваё і збудую сталец Твой з пакалення ў пакаленне».


Бо вось што кажа Госпад: “Не забракуе Давіду мужа, які сядзе на пасадзе дому Ізраэля.


Бо Давід, паслужыўшы свайму пакаленню, заснуў з волі Божай, і быў пахаваны пры сваіх бацьках, і ўбачыў парахненне.


Мужы браты, хай дазволена мне будзе сказаць вам адкрыта пра патрыярха Давіда, што ён і памёр, і быў пахаваны, ды магіла яго захавалася ў нас да сённяшняга дня.


І сказаў Госпад Майсею: «Вось жа, ты заснеш з бацькамі сваімі, а народ гэты паўстане, каб хадзіць распусна за чужымі багамі зямлі, у якую ўвойдзеце; тады пакіне ён Мяне і парушыць запавет, які Я заключыў з ім.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы