Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ЯКАВА 3:10 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

10 З тых самых вуснаў сыходзяць дабраславеньне і праклён; не павінна, браты мае, гэтак быць.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

10 з тых самых вуснаў выходзіць дабраслаўленьне і праклён. Не павінна быць гэтак, браты мае.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

10 З тых самых вуснаў выходзіць дабраславенне і праклён. Не павінна так быць, браты мае!

Глядзіце раздзел Копія




ЯКАВА 3:10
14 Крыжаваныя спасылкі  

І паклікаў Авімэлэх Абрагама і сказаў яму: што ты з намі зрабіў? чым зграшыў я супроць цябе, што навёў быў на мяне і на царства маё вялікі грэх? ты ўчыніў мне дзеі, якіх ня ўчыняюць.


Але яна сказала: не, браце мой, не няславі мяне, бо ня робіцца так у Ізраілі; не рабі гэтага вар'яцтва.


Галовы яго судзяць за дарункі і сьвятары яго вучаць за плату і прарокі яго прадказваюць за грошы, а тым часам абапіраюцца на Госпада, кажучы: «ці не сярод вас Гасподзь? Не спасьцігне нас бяда!»


дабраслаўляйце ганіцеляў вашых; дабраслаўляйце, а не праклінайце.


Бо вы яшчэ плоцкія. Бо, калі паміж вамі зайздрасьць, звады і несугалосіца, дык ці ж ня плоцкія вы? і ці ня па людзкім звычаі робіце?


пры тым жа яны, не працуючы, прызвычайваюцца хадзіць па дамах і бываюць ня толькі гультайкі, але і пляткаркі, і цікаўныя, і гавораць, чаго ня сьлед.


Не ашуквайце сябе, браты мае любасныя:


Дык вось, браты мае любасныя, кожны чалавек няхай будзе борзды ў слуханьні, марудлівы ў словах, марудлівы ў гневе;


Браты мае! ня многія рабецеся настаўнікамі, ведаючы, што мы тым большай асуды дастаём,


Хіба цячэ з адных вуснаў крыніцы салодкая і горкая вада?


Ім дабраславім Бога і Айца, і ім праклінаем людзей, створаных у падабенстве да Бога.


не плацеце злом за зло, альбо кленічам за кленіч; наадварот, дабраслоўце, ведаючы, што вы на тое пакліканы, каб успадчыньніць дабраславеньне.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы