ЭСТЭР 9:30 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)30 і паслалі пісьмы ўсім Юдэям у сто дваццаць сем вобласьцяў царства Артаксэрксавага са словамі міру і праўды, Глядзіце раздзелБіблія (пераклад А.Бокуна)30 І паслалі лісты да ўсіх Юдэяў, у сто дваццаць сем акругаў валадарства Ахашвэроша са словамі супакою і праўды, Глядзіце раздзелКнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)30 І паслалі ўсім юдэям, пражываючым у ста дваццаці сямі правінцыях цара Асуэра, са словам супакою і праўды, Глядзіце раздзел |
І пакліканы былі тады царскія пісцы ў трэці месяц, гэта значыцца, у месяц Сіван, на дваццаць трэцім дні яго, і напісана было ўсё, як загадаў Мардахэй, як Юдэям так і сатрапам, і вобласьценачальнікам і ўпраўцам вобласным ад Індыі да Эфіопіі - ста дваццаці сямі вобласьцяў, у кожную вобласьць пісьмёнамі яе і да кожнага народу на мове ягонай, і да Юдэяў пісьмёнамі іхнімі і на мове іхняй.