Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




ЭСТЭР 8:3 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

3 І гаварыла Эстэр далей перад царом і ўпала да ног ягоных, і плакала і ўмольвала яго адхіліць злосьць Амана Вугэяніна і намысел ягоны, які ён намысьліў супроць Юдэяў.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

3 І працягнула Эстэр, і гаварыла перад абліччам валадара, і ўпала ля ног ягоных, і плакала, і маліла яго, каб адвярнуў ліха Амана Агагяніна і намер ягоны, які ён надумаў супраць Юдэяў.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

3 І зноў Эстэр прамовіла да цара і ўпала да ног яго, і плакала, і маліла яго, сказаўшы, каб ухіліўся ён ад змовы Амана Агагіта і падкопаў яго найгоршых, скіраваных супраць юдэяў.

Глядзіце раздзел Копія




ЭСТЭР 8:3
10 Крыжаваныя спасылкі  

Ён, у дні плоці Сваёй, зь вялікім галашэньнем і са сьлязьмі прынёс малітвы і маленьні Таму, Хто меў моц уратаваць Яго ад сьмерці, і пачуты быў за Сваю богабаязнасьць;


Ён змагаўся з анёлам - і перамог; плакаў і благаў Яго; у Віфляеме Ён знайшоў нас і там гутарыў з намі.


Тады Эзэкія адвярнуўся тварам да сьцяны, і маліўся Госпаду, кажучы:


Бо прададзены мы, я і народ мой, на вынішчэньне, забіцьцё і пагібель. Калі б мы прададзены былі ў рабы і рабыні, я маўчала б, хоць вораг не адшкадаваў бы ўшчэрбу цара.


А калі прыйшла да чалавека Божага на гару, ухапілася за ногі ягоныя. І падышоў Гіезій, каб адвесьці яе; але чалавек Божы сказаў: пакінь яе, душа ў яе засмучаная, а Гасподзь утоіў ад мяне і не абвясьціў мне.


і ўпала да ног ягоных і сказала: на мне грэх, гаспадару мой; дазволь рабыні тваёй гаварыць у вушы твае і паслухай слоў рабыні тваёй.


Пасьля гэтага ўзьвялічыў цар Артаксэркс Амана, сына Амадата, Вугэяніна, і ўзьнёс яго і паставіў сядзеньне ягонае вышэй за ўсіх князёў, якія ў яго;


І зьняў цар пярсьцёнак свой, які ён адабраў у Амана, і аддаў яго Мардахэю; а Эстэр паставіла Мардахэя наглядчыкам над домам Амана.


І працягнуў цар да Эстэры залаты скіпетр; і ўстала Эстэр, і стала перад абліччам цара,


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы