Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




ЭСТЭР 3:12 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

12 І пакліканы былі пісцы царскія ў першы месяц, у трыццаты дзень яго, і напісана было як загадаў Аман, да сатрапаў царскіх і да начальнікаў над кожнай вобласьцю, і ў кожную вобласьць пісьмёнамі яе і да кожнага народу на мове яго: усё было напісана ад імя цара Артаксэркса і змацавана царскім пярсьцёнкам.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

12 І паклікалі пісараў валадарскіх у трынаццаты дзень першага месяца, і яны напісалі ўсё, што загадаў Аман, да сатрапаў валадара і да ваяводаў, якія ў кожнай акрузе, і князям кожнага народу, у кожную акругу пісьмом ейным і кожнаму народу — моваю ягонай; напісалі ад імя валадара Ахашвэроша і запячаталі сыгнэтам валадара.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

12 І скліканы былі пісары царскія трынаццатага дня першага месяца, ды было напісана ўсё, што загадаў Аман усім сатрапам царскім, і кіраўнікам правінцый, і князям паасобных народаў, каб кожны народ мог пачытаць і паслухаць на сваёй мове ад імя цара Асуэра; ды запячаткаваны былі лісты яго царскім пярсцёнкам.

Глядзіце раздзел Копія




ЭСТЭР 3:12
12 Крыжаваныя спасылкі  

І напісала яна ад імя Ахава пісьмы, і запячатала іх ягонай пячаткай, і паслала гэтыя пісьмы старэйшынам і знакамітым у ягоным горадзе, якія жылі з Навутэем.


і паслаў ва ўсе вобласьці цара лісты, пісаныя ў кожную вобласьць пісьмёнамі яе і да кожнага народу на мове яго, каб кожны муж быў гаспадаром у доме сваім, і каб гэта было абвешчана кожнаму на прыроднай мове ягонай.


А тыя людзі падступіліся да цара і сказалі яму: «ведай, цару, што паводле закона Мідзянаў і Персаў ніякая забарона або пастанова, зацьверджаная царом, ня можа быць зьменена».


потым прыйшлі і сказалі цару пра царскую забарону: «ці ня ты падпісаў указ, каб кожнага чалавека, які трыццаць дзён будзе прасіць якога-небудзь іншага бога альбо чалавека акрамя цябе, цару, у львоўнік?» Цар адказаў і сказаў: «гэта слова цьвёрдае, як закон Мідзянаў і Персаў, што ня можа быць зьменены».


Дык вось, сьцьвердзі, цару, гэтую забарону і падпішы ўказ, каб ён быў нескасавальны, як закон Мідыйскі і Персідскі, і каб ён ня быў парушаны».


пастанавілі Юдэі і прынялі на сябе і на дзяцей сваіх і на ўсіх, хто далучыўся да іх, каб сьвяткаваць гэтыя два дні, паводле прадпісанага пра іх і ў свой для іх час, кожны год,


І зьняў цар пярсьцёнак свой, які ён адабраў у Амана, і аддаў яго Мардахэю; а Эстэр паставіла Мардахэя наглядчыкам над домам Амана.


І аддалі царскія загады царскім сатрапам і зарэцкім начальнікам вобласьцяў, і яны ўшанавалі народ і дом Божы.


І сказаў цар Аману: аддаю табе гэтае срэбра і народ; зрабі зь ім як табе заўгодна.


Ты, цару, выдаў загад, каб кожны чалавек, які пачуе голас трубы, жалейкі, цытры, цаўніцы, гусьляў і псалтыра і ўсякага роду музыкі, упаў і пакланіўся залатому ідалу;


Пасьля таго цар Дарый напісаў усім народам, плямёнам і родам, што жылі на ўсёй зямлі: «няхай мір вам памножыцца!


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы