Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ЭСТЭР 2:5 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

5 Быў у Сузах, горадзе сталічным, адзін Юдэй, імя яго Мардахэй, сын Яіра, сын Сэмэя, сын Кіса, зь племя Веньямінавага.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

5 Муж Юдэй быў у Шушане сталіцы; імя ягонае — Мардэхай, сын Яіра, сына Шымэя, сына Кіша, муж з [калена] Бэн’яміна,

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

5 А ў горадзе Сузы пражываў чалавек, юдэй, на імя Мардахэй, сын Яіра, сына Сямэя, сына Кіса з пакалення Бэньяміна,

Глядзіце раздзел Копія




ЭСТЭР 2:5
10 Крыжаваныя спасылкі  

Калі дайшоў цар Давід да Бахурыма, вось, выйшаў адтуль чалавек з роду Саўлавага, імем Сэмэй, сын Геры; ён ішоў і ліхасловіў,


І выйшаў Еханія, цар Юдэйскі, да цара Вавілонскага, ён і маці ягоная, і слугі ягоныя, і князі ягоныя, і еўнухі ягоныя, - і ўзяў яго цар Вавілонскі на восьмым годзе свайго валадараньня,


І перасяліў ён Еханію ў Вавілон; і маці цара, і жонак цара, і еўнухаў ягоных, і моцных зямлі вывеў на пасяленьне зь Ерусаліма ў Вавілон.


у той час, як цар Артаксэркс заступіў на царскі трон свой, што ў Сузах, горадзе сталічным,


гэтак сама як і тое, што Мардахэй Юдэй быў другі пасьля цара Артаксэркса і вялікі ў Юдэяў і любімы ў мноства братоў сваіх, бо шукаў дабра народу свайму і гаварыў дзеля дабра ўсяго племя свайго.


і хай бы назначыў цар назіральнікаў ва ўсе вобласьці свайго царства, якія сабралі б усіх маладых дзяўчат, прыгожых з выгляду, у сталічны горад Сузы, у дом жонак пад нагляд Гегая, царскага еўнуха, ахоўніка жонак, і каб выдавалі ім масьці.


І дзяўчына, якая спадабаецца вачам цара, хай будзе царыцаю замест Астыні. І дагоднае было слова гэтае ў вачах цара, і ён так і зрабіў.


На трэці дзень Эстэр адзелася па-царску. І стала яна на ўнутраным двары царскага дома, перад домам цара; а цар сядзеў тады на царскім троне сваім, у царскім доме, проста і насупраць уваходу ў дом. Калі цар убачыў царыцу Эстэр, якая стаяла на двары, яна знайшла міласьць у вачах яго.


Быў нехта з сыноў Веньяміна, звалі яго Кіс, сын Авііла, сына Цэрона, сына Бэхарата, сына Афія, сына нейкага Веньямініцяніна, чалавек знакаміты.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы