ЭСТЭР 2:16 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)16 І ўзялі Эстэр да цара Артаксэркса, у царскі дом ягоны, на дзясятым месяцы, гэта значыць, у месяцы Тэбэце, на сёмым годзе яго валадараньня. Глядзіце раздзелБіблія (пераклад А.Бокуна)16 І была Эстэр узятая да валадара Ахашвэроша ў валадарскі дом ягоны, у дзясяты месяц, значыцца месяц Тэвэт, у сёмы год валадараньня ягонага. Глядзіце раздзелКнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)16 Такім чынам, яна забрана была ў пакой цара Асуэра ў дзесяты месяц, што завецца Тэбэт, у дзесяты год яго царавання. Глядзіце раздзел |
І пакліканы былі тады царскія пісцы ў трэці месяц, гэта значыцца, у месяц Сіван, на дваццаць трэцім дні яго, і напісана было ўсё, як загадаў Мардахэй, як Юдэям так і сатрапам, і вобласьценачальнікам і ўпраўцам вобласным ад Індыі да Эфіопіі - ста дваццаці сямі вобласьцяў, у кожную вобласьць пісьмёнамі яе і да кожнага народу на мове ягонай, і да Юдэяў пісьмёнамі іхнімі і на мове іхняй.