ЭСТЭР 1:22 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)22 і паслаў ва ўсе вобласьці цара лісты, пісаныя ў кожную вобласьць пісьмёнамі яе і да кожнага народу на мове яго, каб кожны муж быў гаспадаром у доме сваім, і каб гэта было абвешчана кожнаму на прыроднай мове ягонай. Глядзіце раздзелБіблія (пераклад А.Бокуна)22 І ён паслаў лісты ў-ва ўсе акругі валадарскія, у кожную акругу пісьмом ейным і да кожнага народу — моваю ягонай, каб кожны муж быў гаспадаром у доме сваім, і прамоўлена гэта было моваю ўсіх народаў. Глядзіце раздзелКнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)22 І паслаў ён лісты ва ўсе правінцыі царства свайго, каб кожны народ мог пачуць і прачытаць на розных мовах з [рознымі] літарамі, што мужы ёсць князі і старэйшыны ў сваіх дамах і што жонкі ўсе, якія з імі, павінны быць ім паслухмянымі. Глядзіце раздзел |
І пакліканы былі пісцы царскія ў першы месяц, у трыццаты дзень яго, і напісана было як загадаў Аман, да сатрапаў царскіх і да начальнікаў над кожнай вобласьцю, і ў кожную вобласьць пісьмёнамі яе і да кожнага народу на мове яго: усё было напісана ад імя цара Артаксэркса і змацавана царскім пярсьцёнкам.
І пакліканы былі тады царскія пісцы ў трэці месяц, гэта значыцца, у месяц Сіван, на дваццаць трэцім дні яго, і напісана было ўсё, як загадаў Мардахэй, як Юдэям так і сатрапам, і вобласьценачальнікам і ўпраўцам вобласным ад Індыі да Эфіопіі - ста дваццаці сямі вобласьцяў, у кожную вобласьць пісьмёнамі яе і да кожнага народу на мове ягонай, і да Юдэяў пісьмёнамі іхнімі і на мове іхняй.