Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ЭКЛЕЗІЯСТА 7:10 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

10 Не кажы: «чаму гэта колісь было лепей, чым сёньня?» - не зь вялікага розуму ты папытаўся пра гэта.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

10 Не кажы: “Што гэта такое, што ранейшыя дні былі лепшыя, чым цяперашнія?”, бо ня з мудрасьці ты пытаешся пра гэта.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

10 Не кажы: «Якая, ты думаеш, прычына таго, што ранейшыя часы былі лепшымі, чым цяпер?» Бо не з мудрасці ты пытаешся пра гэта.

Глядзіце раздзел Копія




ЭКЛЕЗІЯСТА 7:10
9 Крыжаваныя спасылкі  

Добрая мудрасьць - як і добрая спадчына, асабліва ж бо тым, што сонца бачаць:


Не сьпяшайся да гневу духам тваім, бо гняздуецца гнеў у сэрцы бязглуздых.


Так кажа Гасподзь: дзе разводны ліст вашай маці, зь якім Я адпусьціў яе? альбо якому з маіх пазыкоўцаў Я прадаў вас? Вось, вы прададзены за грахі вашыя, і за злачынствы вашыя адпушчана маці вашая.


Гедэон сказаў яму: гаспадару мой! калі Гасподзь з намі, дык чаму спасьцігла нас усё гэта? і дзе ўсе цуды Ягоныя, пра якія расказвалі нам бацькі нашыя, кажучы: «зь Егіпта вывеў нас Гасподзь»? цяпер пакінуў нас Гасподзь і аддаў нас у рукі Мадыяніцянам.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы