Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ЭКЛЕЗІЯСТА 11:5 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

5 Як ня ведаеш ты дарогі вятроў і таго, як ствараюцца косьці ва ўлоньні ў цяжарнай, так ня можаш ты ведаць і дзеяў Бога, Які робіць усё.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

5 Калі ты ня ведаеш, які шлях ветру і як [паўстаюць] косткі ва ўлоньні цяжарнай, падобна ня ведаеш дзеяў Бога, Які робіць усё.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

5 Як не ведаеш, якая дарога ветру і якім чынам фармуюцца косці ва ўлонні цяжарнай, так не ведаеш спраў Божых, Які ёсць Творца ўсяго.

Глядзіце раздзел Копія




ЭКЛЕЗІЯСТА 11:5
19 Крыжаваныя спасылкі  

Усеўладца! мы не дасягаем Яго. Ён вялікі сілаю і поўніцаю правасудзьдзя. Ён ні на кога не гняце.


дзе быў ты, калі Я закладваў асновы зямлі? скажы, калі ведаеш.


Які творыць дзеі вялікія, бясконца дзівосныя,


і вельмі размножыў Бог народ Свой, і зрабіў яго мацнейшым за ворагаў ягоных.


Я сказаў: Госпадзе! зьлітуйся зь мяне, вылечы душу маю; бо зграшыў я прад Табою.


Сьведчаньні Твае бяз сумненьня пэўныя. Дому Твайму, Госпадзе, належыць сьвятасьць на доўгія дні.


І паклаў я на сэрца помысел мой, каб шукаць і дасьледаваць мудрасьцю ўсё, што пад небам робіцца: гэты прыкры занятак даў Бог сынам чалавечым, каб кіраваліся ім.


Вее вецер на поўдзень і на поўнач вяртаецца, віруе, віхурыцца веючы, і на шлях віраваньня вяртаецца вецер.


Хто зважае на вецер, той сеяць ня будзе; і хто паглядае на хмары, ня будзе той жаць.


Бачыў я гэты клопат, які Бог даў сынам чалавечым, каб мелі сабе турботу.


Усё Ён цудоўным зрабіў сваёю парою і вечнасьць паклаў ім у сэрца, хоць ня кемяць яны ў тых справах, што Бог учыніў, ад пачатку і да канца.


Далёка тое, што ёсьць, і глыбока-глыбока: хто дастане яго?


тады я і ўбачыў усе дзеі Божыя і зразумеў, што ня можа чалавек спазнаць дзеі пад сонцам. Колькі б ні працаваў чалавек, каб дашукацца, а не зразумее таго; і калі б сказаў які-небудзь мудрэц, што ён ведае, - а ня здолее ён даўмецца да таго.


Хіба ты ня ведаеш? хіба ты ня чуў, што вечны Гасподзь Бог, Які стварыў канцы зямлі, не стамляецца і не зьнемагае; розум Яго недасьледны.


Дух дыхае, дзе хоча, і голас ягоны чуеш, а ня ведаеш, адкуль прыходзіць і куды сыходзіць: так бывае з кожным, народжаным ад Духа.


О, бездань багацьця і мудрасьці і веданьня Божага! якія неспасьцігальныя суды Ягоныя і недасьледныя шляхі Ягоныя!


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы