Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




ЭЗДРЫ 8:17 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

17 і даў ім даручэньне да Ідо, галоўнага ў мясцовасьці Карысіфе, і ўклаў ім у вусны, што казаць Ідо і братам ягоным, нэтынэям у мясцовасьці Касіфе, каб яны прывялі да нас служак для дома Бога нашага.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

17 I накіраваў іх да Іддо, галоўнага ў мясцовасьці Касіфія, і ўклаў у вусны іхнія словы да Іддо і братоў ягоных нэтынэяў у мясцовасьці Касіфія, каб яны прывялі нам служыцеляў для Дому Бога нашага.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

17 І паслаў іх затым да Эда, кіраўніка ў мясцовасці Хасфіі, і праз іх вусны загадаў, што маюць сказаць Эду і братам яго, каб прывялі яны нам паслугачоў для дома Бога нашага.

Глядзіце раздзел Копія




ЭЗДРЫ 8:17
16 Крыжаваныя спасылкі  

Нэтынэяў: сыны Цыхі, сыны Хасуфы, сыны Табаота,


На тое я пакінуў цябе ў Крыце, каб ты давяршыў незакончанае і паставіў ва ўсіх гарадах прасьвітэраў, як я табе наказваў:


На гэта так сказаў мне Гасподзь: калі ты навернешся, дык Я адраджу цябе, і будзеш стаяць перад абліччам Маім; і калі выдабудзеш каштоўнае зь нікчэмнага, дык будзеш як вусны Мае. Яны самі будуць зьвяртацца да цябе, а ты ня будзеш зьвяртацца да іх.


І працягнуў Гасподзь руку Сваю і дакрануўся да вуснаў маіх; і сказаў мне Гасподзь: вось, Я ўклаў словы Мае ў вусны твае.


Зь ім пайшлі ў Ерусалім і некаторыя сыны Ізраілевыя і сьвятары і лявіты, і сьпевакі і брамнікі і нэтынэі на сёмым годзе цара Артаксэркса


усяго - нэтынэяў і сыноў рабоў Саламонавых трыста дзевяноста два.


І сказаў цар: ці ня рука Ёава ва ўсім гэтым з табою. І адказвала жанчына і сказала: хай жыве душа твая, гаспадару мой цар; ні направа, ні налева нельга ўхіліцца ад таго, што сказаў гаспадар мой цар; правільна, раб твой Ёаў загадаў мне, і ён уклаў у вусны рабы тваёй усе гэтыя словы;


і йдзі да цара і скажы яму так і так. І ўклаў Ёаў у вусны яе, што сказаць.


Я пастаўлю ім Прарока спасярод братоў іхніх, такога як ты, і ўкладу словы Мае ў вусны Ягоныя, і Ён будзе гаварыць ім усё, што Я загадаю Яму;


бо братоў вашых, лявітаў, Я ўзяў з сыноў Ізраілевых і даў іх вам, у дарунак Госпаду, дзеля ўчыненьня службы пры скініі сходу;


ты будзеш яму гаварыць і ўкладваць словы ў вусны ягоныя, а Я буду пры вуснах тваіх і пры вуснах ягоных і буду вучыць вас, што вам рабіць;


Першыя жыхары, якія жылі ў валоданьнях сваіх, па гарадах Ізраільскіх, былі Ізраільцяне, сьвятары, лявіты і нэтынэі.


І паслаў я паклікаць Эліезэра, Арыэла, Шэмаю і Элнатана, і Ярыва і Элнатана, і Натана і Захара і Мэшулама - галоўных і Ёярыва і Элнатана - вучоных,


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы