Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




СУДЗЬДЗЯЎ 7:4 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

4 І сказаў Гасподзь Гедэону: усё яшчэ многа народу; вядзі іх да вады, тады Я выберу іх табе; пра каго Я скажу: «хай ідзе з табою», той і хай ідзе з табою; а пра каго скажу табе: «не павінен ісьці з табою», той няхай і ня йдзе.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

4 І сказаў ГОСПАД да Гідэона: «Яшчэ зашмат народу. Завядзі яго да вады, і Я выспрабую яго. Пра каго табе скажу, каб ішоў з табою, той няхай пойдзе, а каму ісьці забараню, той няхай ня пойдзе».

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

4 І сказаў зноў Госпад Гедэону: «Яшчэ лішне народу; завядзі яго да вады, і там Я яго выпрабую; і аб кім табе скажу, каб ішоў з табою, той няхай пойдзе, а каму ісці забараню, той няхай вернецца».

Глядзіце раздзел Копія




СУДЗЬДЗЯЎ 7:4
10 Крыжаваныя спасылкі  

І было, пасьля гэтых падзей Бог спакушаў Абрагама і сказаў яму: Абрагаме! Ён сказаў: вось я.


Але Ён ведае шлях мой; няхай выпрабуе мяне, - выйду, як золата.


Вочы Гасподнія - на праведных, і вушы Ягоныя - на скаргу іхнюю.


Гасподзь судзіць народы. Судзі мяне, Госпадзе, паводле праўды маёй, паводле беспахібнасьці маёй.


Ён прывёў народ да вады. І сказаў Гасподзь Гедэону: хто будзе хлябтаць ваду языком сваім, як хлебча сабака, таго станаві асобна, а таксама і тых усіх, якія будуць станавіцца на калені свае і піць.


І сказаў Ёнатан слузе-збраяносцу свайму: ідзі, пяройдзем да атрада гэтых неабрэзаных; магчыма, Гасподзь дапаможа нам, бо Госпаду няцяжка выратаваць праз многіх, альбо нямногіх.


Але Гасподзь сказаў Самуілу: не зважай на выгляд ягоны і на вышыню росту яго; Я адхіліў яго; Я гляджу ня так, як глядзіць чалавек; бо чалавек глядзіць на аблічча, а Гасподзь глядзіць на сэрца.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы