Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




СУДЗЬДЗЯЎ 6:5 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

5 Бо яны прыходзілі з быдлам сваім і з намётамі сваімі, прыходзілі ў такім мностве, як саранча; ім і вярблюдам іхнім ня было ліку, і хадзілі па зямлі Ізраілевай, спусташаючы яе.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

5 Яны прыходзілі разам са статкамі сваімі і намётамі сваімі, і прыходзілі як мноства саранчы. І іх, і вярблюдаў іхніх нельга было палічыць. І хадзілі яны па зямлі Ізраіля, каб пустошыць яе.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

5 Бо самі яны прыходзілі разам з усімі сваімі статкамі, і з палаткамі сваімі, і, як саранча, запаўнялі ўсё незлічоным мноствам людзей і вярблюдаў

Глядзіце раздзел Копія




СУДЗЬДЗЯЎ 6:5
13 Крыжаваныя спасылкі  

А Мадыяніцяне і Амалікіцяне і ўсе жыхары ўсходу разьмясьціліся ў даліне ў такім мностве, як саранча; вярблюдам іхнім ня было ліку, багата было іх, як пяску на беразе мора.


А Зэвэй і Салман былі ў Каркоры і зь імі іхняе рушэньне да пятнаццаці тысяч, усё, што засталося з усяго рушэньня жыхароў усходу; а загінула сто тысяч чалавек, што агалялі меч.


Вярблюды іхнія аддадзены будуць у здабычу, і мноства статкаў іхніх - на разбор; і расьсею іх па ўсіх вятрах, гэтых, што стрыгуць валасы на скронях, і з усіх бакоў іх навяду на іх пагібель, кажа Гасподзь.


Намёты іхнія і авечак іх возьмуць сабе, і покрывы іхнія і вярблюдаў іхніх возьмуць і будуць крычаць ім: «жудасьць адусюль!»


высякуць лес яго, кажа Гасподзь, бо яны нязьлічоныя; іх больш, чым саранчы, і няма ліку ім.


Мноства вярблюдаў пакрые цябе - драмадэры з Мадыяма і Эфы; усе яны з Савы прыйдуць, прынясуць золата і ладан і ўзьвесьцяць славу Гасподнюю.


не заселіцца ніколі, і з роду ў род ня будзе жыхароў у ім; не раскіне Аравіцянін намёту свайго, і пастухі са статкамі ня будуць адпачываць там.


Не зважайце на смугласьць маю; гэта сонца мяне апаліла: сыны маёй маці ўгневаліся на мяне, - вінаграднікі вартаваць мне казалі, - свайго вінаградніка я не ўпільнавала.


І пабіваў іх Давід ад зьмярканьня да вечара другога дня, і ніхто зь іх не ўратаваўся, апрача чатырохсот юнакоў, якія селі на вярблюды і паўцякалі.


І сказалі Зэвэй і Салман: устань сам і забі нас, бо па чалавеку і сіла ягоная. І ўстаў Гедэон, і забіў Зэвэя і Салмана, і ўзяў спражкі, якія былі на шыях у вярблюдаў іхніх.


Плады зямлі тваёй і ўсю працу тваю будзе есьці народ, якога ты ня ведаў; і цябе будуць толькі ўціскаць і мучыць усе дні.


Гасподзь Саваоф, запрысягнуўся Самім Сабою: у ісьціне кажу, што напоўню цябе людзьмі, як саранчою, і падымуць крык супроць цябе.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы