Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




СУДЗЬДЗЯЎ 3:4 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

4 Яны былі пакінуты, каб выпрабоўваць імі Ізраільцянаў і даведацца, ці слухаюцца яны запаведзяў Гасподніх, якія Ён наказаў бацькам іхнім праз Майсея.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

4 Засталіся яны, каб праз іх выспрабаваць Ізраіля, ці будзе ён слухацца прыказаньняў ГОСПАДА, якія загадаў Ён бацькам іхнім праз Майсея.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

4 Ён пакінуў іх, каб праз іх выпрабаваць Ізраэля, ці будзе ён трымацца настаўленняў Госпада, якія загадаў Ён бацькам іх праз Майсея, ці не.

Глядзіце раздзел Копія




СУДЗЬДЗЯЎ 3:4
7 Крыжаваныя спасылкі  

Майсей загаласіў да Госпада, і Гасподзь паказаў яму дрэва, і ён кінуў яго ў ваду, і вада зрабілася салодкая. Таму Бог даў народу статут і закон і там выпрабоўваў яго.


Бо мусіць быць і разнадум'е паміж вамі, каб адкрыліся сярод вас дасьведчаныя.


І пра Лявія сказаў: тумім Твой і урым Твой на сьвятым мужу Тваім, якога Ты ўдасьведчыў у Масе, зь якім ты спрачаўся каля водаў Мэрывы,


І памятай увесь шлях, якім вёў цябе Гасподзь, Бог твой, па пустыні, вось ужо сорак гадоў, каб упакорыць цябе, каб выпрабаваць цябе і даведацца, што ў сэрцы тваім, ці будзеш шанаваць запаведзі Ягоныя, а ці не;


каб спакушаць імі Ізраіля: ці будуць яны трымацца шляху Гасподняга і хадзіць па ім, як трымаліся бацькі іхнія, ці не?


Вось тыя народы, якіх пакінуў Гасподзь, каб выпрабоўваць імі Ізраільцянаў, усіх, якія ня ведалі пра ўсе войны Хананэйскія, -


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы