Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




СУДЗЬДЗЯЎ 12:6 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

6 Яны казалі яму: «скажы: «шыбалет», а ён казаў: «сыбалет», і ня мог інакш вымавіць. Тады яны, узяўшы яго, заколвалі каля пераправы церазь Ярдан. І загінула тым часам зь Яфрэмавых сорак дзьве тысячы.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

6 казалі яму: «Скажы: “Шыболет”». І той казваў: «Сіболет», бо ня мог правільна вымавіць. І бралі яго, і забівалі каля броду на Ярдане. Гэтак загінула ў той час у Эфраіма сорак дзьве тысячы.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

6 пыталіся ў яго: «Тады скажы: “Шыбалет”», і ён адказваў: «Сібалет», бо не мог правільна вымавіць. І адразу ж бралі яго і забівалі каля самага броду на Ярдане. І загінула ў той час у Эфраіма сорак дзве тысячы.

Глядзіце раздзел Копія




СУДЗЬДЗЯЎ 12:6
12 Крыжаваныя спасылкі  

Пасьпяшайся, Божа, вызваль мяне, пасьпяшайся, Госпадзе, на дапамогу мне.


Пачатак свары - як прарыў вады; пакінь свару раней, чым разгарыцца яна.


Азлоблены брат няпрыступнейшы за моцны горад, і свары падобныя на замкі замка.


Слова з вуснаў мудрага - мілата, а вусны дурнога яго ж і нішчаць:


Але будзе таго дня: Гасподзь скалане ўсё ад вялікай ракі да патока Егіпецкага, і вы, сыны Ізраіля, будзеце сабраныя адзін да аднаго;


Але Ісус, ведаючы помыслы іхнія, сказаў ім: усякае царства, якое разьдзялілася самое ў сабе, запусьцее; і ўсякі горад альбо дом, які разьдзяліўся сам у сабе, ня ўстоіць.


Крыху пазьней падышлі тыя, што стаялі, і сказалі Пятру: сапраўды і ты зь іх, бо і гаворка твая выдае цябе.


Ён зноў адрокся. Крыху пазьней тыя, што стаялі тут, зноў пачалі гаварыць Пятру: і праўда, ты зь іх; бо ты Галілеянін, і гаворка твая падобная.


Калі ж паміж сабою грызяцеся і ясьце адно аднаго, дык глядзеце, каб не панішчылі вы адно аднаго.


І перахапілі Галаадыцяне пераправу церазь Ярдан у Яфрэмавых, і калі хто з ацалелых Яфрэмавых казаў: «дазвольце мне пераправіцца», дык жыхары Галаадскія казалі яму: ці не Яфрэмаў ты? Той казаў: не.


Ефтай быў судзьдзёю Ізраіля шэсьць гадоў, і памёр Ефтай Галаадыцянін і пахаваны ў адным з гарадоў Галаадскіх.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы