Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




РЫМЛЯНАЎ 2:27 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

27 І неабрэзаны ад прыроды, які выконвае закон, ці не асудзіць цябе, пераступніка закона зь Пісаньнем і абразаньнем?

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

27 I неабрэзаны паводле прыроды, які спаўняе Закон, будзе судзіць цябе, парушальніка Закону, які з літарай і абразаньнем.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

27 Дык, вось, той, хто па прыродзе неабрэзаны, але выконвае закон, будзе судзіць цябе, парушальніка закону, які ведае літару закону і абрэзаны.

Глядзіце раздзел Копія




РЫМЛЯНАЎ 2:27
20 Крыжаваныя спасылкі  

Ён даў нам здольнасьць быць слугамі Новага Запавету, ня літары, а Духа, бо літара забівае, а Дух творыць жыцьцё.


каб апраўданьне закона спраўдзілася ў нас, хто не паводле плоці жыве, а паводле Духа.


а той Юдэй, хто ўнутрана такі, і тое абразаньне, якое ў сэрцы паводле Духа, а не паводле літары: яму і пахвала не ад людзей, а ад Бога.


Вераю спазнаём, што вякі створаны словам Божым, так што зь нябачнага пайшло бачнае.


Бо ўвесь закон у адзін сказ укладваецца: «любі блізкага твайго, як самога сябе».


Любоў ня робіць блізкаму зла; дык вось любоў ёсьць выкананьне закона.


выхавальнік неразумным, настаўнік дзецям, які мае ўзор розуму і ісьціны ў законе:


Адхіліўшы яго, паставіў ім царом Давіда, пра якога і сказаў, пасьведчыўшы: «знайшоў Я мужа па сэрцы Маім, Давіда» сына Ясеевага, які спраўдзіць усе хаценьні Мае».


Але Ісус сказаў у адказ яму: дапусьці цяпер, бо так належыць нам зьдзейсьніць ўсякую праведнасьць. Тады Ян дапускае Яго.


яны паказваюць, што дзеі закона ў іх напісаны ў сэрцах, пра што сьведчыць сумленьне іхняе і думкі іхнія, якія то вінавацяць, то апраўдваюць адна адну,


Абразаньне карыснае, калі выконваеш закон; а калі ты пераступаеш закон, дык абразаньне тваё сталася неабразаньнем.


Дык вось, калі неабразанец выконвае пастановы закона, дык ягонае неабразаньне ці не залічыцца яму за абразаньне?


бо адзін Бог, Які апраўдае абрэзаных па веры і неабрэзаных празь веру.


Абразаньне нішто і неабразаньне нішто, а ўсё - у выкананьні наказаў Божых.


Дык вось памятайце, што вы, колісь язычнікі па плоці, якіх называлі «неабрэзанымі», так званыя «рукатворна абрэзаныя на плоці»,


пры гэтым ты змалку ведаеш сьвятыя Пісаньні, якія могуць умудрыць цябе ў збавеньне вераю ў Хрыста Ісуса.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы