Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




РЫМЛЯНАЎ 13:2 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

2 Таму той, хто супрацівіцца ўладзе, супрацівіцца Божаму пастанаўленьню; а тыя, што супрацівяцца, самі наклічуць на сябе асуду.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

2 Так што, хто працівіцца ўладзе, супрацьстаіць Божай пастанове. А тыя, якія супрацьстаяць, самі на сябе прысуд атрымаюць.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

2 Дык хто супрацівіцца ўладзе, прыказанню Бога супрацівіцца. А якія супрацівяцца Яму, нажываюць сабе асуджэнне.

Глядзіце раздзел Копія




РЫМЛЯНАЎ 13:2
14 Крыжаваныя спасылкі  

І сказаў Майсей: даведаецеся, калі Гасподзь увечары дасьць вам мяса на ежу, а раніцай хлеба ўдосыць; бо Гасподзь пачуў нараканьні вашыя, якія вы ўзьвялі супроць Яго: а мы што? не на нас нараканьні вашыя, а на Госпада.


Яны кожнага дня шукаюць Мяне і хочуць ведаць шляхі Мае, як народ, што робіць справядліва і не адступаецца ад законаў Бога свайго; яны пытаюцца ў Мяне пра суды праўды, хочуць наблізіцца да Бога:


Гора вам, кніжнікі і фарысэі, крывадушнікі, што зачыняеце Царства Нябеснае перад людзьмі; бо самі не ўваходзіце, і тых, што ўваходзяць, ня пускаеце ўвайсьці.


гэтыя, што пажыраюць дамы ўдовіныя і напаказ доўга моляцца, прымуць найцяжэйшую асуду.


якія паядаюць дамы ўдоваў і крывадушна доўга моляцца; яны прымуць тым большую асуду.


Кожная душа няхай скараецца вышэйшым уладам; бо няма ўлады не ад Бога; а ўлады, якія існуюць, ад Бога ўстаноўлены.


Бо начальнікі страшныя не для добрых дзеяў, а для ліхіх. Ці хочаш не баяцца ўлады? Рабі дабро, і дастанеш пахвалы ад яе;


І таму трэба скарацца ня толькі з страху перад карай, але і з сумленьня.


Ты скажаш мне: за што ж яшчэ дакарае? Бо хто ўсупрацівіцца волі Ягонай?


Нагадвай ім скарацца і ўпакорвацца начальству і ўладам, быць гатовымі на ўсякія добрыя дзеі,


Браты мае! ня многія рабецеся настаўнікамі, ведаючы, што мы тым большай асуды дастаём,


Дык вось, упакорвайцеся ўсякаму людзкому начальству, дзеля Госпада: хай тое цару, як найвышэйшай уладзе,


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы