Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ПСАЛТЫР 89:4 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

4 Ты вяртаеш чалавека ў тло, і кажаш: вярнецеся, сыны чалавечыя!

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

4 «Я заключыў запавет Мой з выбранцам Маім, прысягнуў Давіду, слузе Майму:

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

4 Пастанавіў Ты запавет выбранніку Твайму, прысягнуў Давіду, слузе Твайму:

Глядзіце раздзел Копія




ПСАЛТЫР 89:4
23 Крыжаваныя спасылкі  

І сёньня пачні і дабраславі дом раба Твайго, каб ён быў вечна прад абліччам Тваім, бо Ты, Госпадзе мой, Госпадзе, абвясьціў гэта, і дабраславеньнем Тваім зробіцца дом раба Твайго дабраславёным навечна.


дык Я пастаўлю царскі трон твой над Ізраілем навечна, як Я сказаў бацьку твайму Давіду, кажучы: не перапыніцца ў цябе той, хто сядзіць на троне Ізраілевым.


Ён пабудуе дом імю Майму, і ён будзе Мне сынам, а Я яму бацькам, і ўцьверджу трон царства яго над Ізраілем навечна.


Аднак жа выбраў Гасподзь Бог Ізраілеў мяне з усяго дома майго, каб быць мне царом над Ізраілем вечна, бо Юду выбраў Ён князем, а ў доме Юды дом бацькі майго, а з сыноў бацькі майго мяне ўдабраволіў паставіць царом над усім Ізраілем,


пакуль не ўвайшоў я ў сьвятыню Божую, і не зразумеў іхняга канца.


Малітва Майсея, чалавека Божага.


Вось, Юнак мой, Якога Я трымаю за руку, выбраны Мой, Якому спрыяе душа Мая. Пакладу дух Мой на Яго, і абвесьціць народам суд;


У той дзень абараняць будзе Гасподзь жыхароў Ерусаліма, і самы слабы сярод іх у той дзень будзе як Давід, а дом Давіда будзе як Бог, як анёл Гасподні перад імі.


Ісая таксама кажа: «будзе корань Есэеў, і паўстане валодаць народамі; на Яго язычнікі спадзявацца будуць».


Я, Ісус, паслаў анёла Майго засьведчыць вам гэта ў цэрквах. Я ёсьць корань і нашчадак Давідаў, зорка сьветлая і золкавая.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы