Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ПСАЛТЫР 50:10 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

10 Дай мне ўцеху пачуць і радасьць, і ўзрадуюцца косьці, Табою паламаныя.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

10 бо Мае ўсе зьвяры лясныя і скаціна, што тысячамі [ходзіць] па гарах.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

10 Бо маімі з’яўляюцца ўсе лясныя звяры, [кожная] жывёла на тысячах гор.

Глядзіце раздзел Копія




ПСАЛТЫР 50:10
14 Крыжаваныя спасылкі  

Гасподзь Бог утварыў зь зямлі ўсіх жывёл польных і ўсіх птушак нябесных, і прывёў іх да чалавека, каб бачыць, як ён іх назаве, і каб, як назаве чалавек кожную душу жывую, так і было імя ёй.


І адабраў Бог быдла ў бацькі вашага і даў мне.


выведзі з сабою ўсе жывёлы, якія з табою, ад усякае плоці, з птушак, і быдла, і ўсіх гадаў, якія поўзаюць па зямлі: хай разыдуцца яны па зямлі, і хай плодзяцца і множацца на зямлі.


нікому не дазваляў крыўдзіць іх, і за іх цароў дакараў:


Псальма Давідава. Да Цябе, Госпадзе, узношу душу маю.


і ўсіх сыноў чалавечых, дзе б яны ні жылі, зьвярыну зямную і птушак нябесных Ён аддаў у твае рукі і паставіў цябе Ўладаром над усімі імі; ты - гэтая залатая галава!


Мне ці ж не пашкадаваць Нінэвіі, горада вялікага, у якім больш за сто дваццаць тысяч чалавек, якія ня ўмеюць адрозьніць правай рукі ад левай, і мноства быдла?»


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы