Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




ПСАЛТЫР 143:2 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

2 літасьць мая і аслона мая, сховішча маё і Збаўца мой, шчыт мой, - і я на Яго спадзяюся; Ён мой народ мне паддае.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

2 І не ўваходзь у суд са слугою Тваім, бо ня будзе праведны перад абліччам Тваім ніхто з жывых.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

2 І не ўступай у суд са слугою Тваім, бо не апраўдаецца аніякае цела перад Табою.

Глядзіце раздзел Копія




ПСАЛТЫР 143:2
12 Крыжаваныя спасылкі  

Няма чалавека справядлівага на зямлі, які рабіў бы дабро і не грашыў;


бо дзеямі закона не апраўдаецца перад Ім ніякая плоць; бо законам спазнаецца грэх.


І як апраўдаецца чалавек прад Богам, і як быць чыстым народжанаму жанчынай?


Калі кажам, што мы не зграшылі, дык робім зь Яго падманшчыка, і слова Ягонага няма ў нас.


аднак жа, даведаўшыся, што чалавек апраўдваецца ня дзеямі закона, а толькі вераю ў Ісуса Хрыста, і мы ўверавалі ў Хрыста Ісуса, каб апраўдацца вераю ў Хрыста, а ня дзеямі закона; бо дзеямі закона не апраўдваецца ніякая плоць.


Хай спадзяецца Ізраіль на Госпада ад сёньня і вечна.


І якраз на яго ты падымаеш вочы Твае, і мяне вядзеш на суд з Табою?


Што такое чалавек, каб быў ён чысты, і каб народжаны жанчынай быў праведны?


ці ж чалавек справядлівейшы за Бога? і мужчына ці ж чысьцейшы за Творцу свайго?


Калі яны згрэшаць прад Табою, - бо няма чалавека, які не грашыў бы, - і Ты ўгневаешся на іх, і аддасі іх ворагам, і тыя, што паланілі іх і павядуць іх у няпрыяцельскую зямлю, далёкую альбо блізкую,


Які захоўвае літасьць у тысячы родаў, даруе віну і злачынства і грэх, але не пакідае без пакараньня, карае віну бацькоў у дзецях і ў дзецях дзяцей да трэцяга і чацьвёртага роду.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы