Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




ПЛАЧ 5:7 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

7 Бацькі нашыя грэшнікі: іх больш няма, а мы кару нясем за беззаконьні іхнія.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

7 Бацькі нашыя грашылі; і іх няма, і беззаконьні іхнія мы носім.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

7 Бацькі нашы награшылі, і няма іх, а мы нясём на сабе іх злачыннасць.

Глядзіце раздзел Копія




ПЛАЧ 5:7
15 Крыжаваныя спасылкі  

У тыя дні ўжо ня будуць казаць: «бацькі елі кіслы вінаград, а ў дзяцей на зубах - аскома»,


А вы робіце яшчэ горш за бацькоў вашых і жывяце кожны паводле ўпартасьці злога сэрца свайго, каб ня слухаць Мяне.


навошта вы ўжываеце ў зямлі Ізраілевай гэтую прымаўку, кажучы: «бацькі елі кіслы вінаград, а ў дзяцей на зубах аскома»?


Усьведамляем, Госпадзе, бязбожнасьць нашую, беззаконства бацькоў нашых; бо зграшылі мы перад Табою.


не пакланяйся ім і ня служы ім, бо Я Гасподзь, Бог твой, Бог руплівец, Які карае дзяцей за віну бацькоў да трэцяга і чацьвёртага роду, што ненавідзяць мяне,


Так кажа Гасподзь: голас чуцен у Раме, лямант і горкае галашэньне: Рахіль плача па дзецях сваіх і ня хоча суцешыцца ў дзецях сваіх, бо іх няма.


І сказаў ім Якаў, бацька іхні: вы пазбавілі мяне дзяцей: Язэпа няма, і Сымона няма, і Веньяміна ўзяць хочаце, - усё гэта на мяне!


Бацькі вашыя - дзе яны? ды і прарокі, ці будуць яны вечна жыць?


І чаму б не дараваць мне грэху і ня зьняць зь мяне беззаконьня майго? бо, вось, я лягу ў пыле; заўтра пашукаеш мяне, і няма мяне.


Ня ўбачыць мяне вока таго, хто бачыў мяне; вочы Твае на мяне, - і няма мяне.


Яны сказалі: нас, рабоў тваіх, дванаццаць братоў; мы сыны аднаго чалавека ў зямлі Ханаанскай, і вось, меншы цяпер з бацькам нашым, а аднаго ня стала.


Гасподзь доўгацярплівы і шматлітасьцівы, даруе беззаконьні і злачынствы, і не пакідае без пакараньня, а карае беззаконьне бацькоў у дзецях да трэцяга і чацьвёртага роду.


тады скажы ім: за тое, што бацькі вашыя пакінулі Мяне, кажа Гасподзь, і пайшлі сьледам за іншымі божышчамі і слугавалі ім і пакланяліся ім, а Мяне пакінулі і закона Майго ня трымаліся.


За распусту тваю і за мярзоты твае церпіш ты, кажа Гасподзь.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы