ПЛАЧ 2:21 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)21 Дзеці і старцы ляжаць на зямлі ў пыле; дзевы мае і хлопцы загінулі ад меча; у дзень гневу Твайго ты іх біў, заколваў бязь літасьці». Глядзіце раздзелБіблія (пераклад А.Бокуна)21 Ляжаць на зямлі на вуліцах маладыя і старыя; дзяўчыны мае і юнакі мае пападалі ад мяча; Ты забіў [іх] у дзень гневу Твайго, пусьціў на зарэз, не пашкадаваў. Глядзіце раздзелКнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)21 Ляжалі на зямлі звонку юнак і старац, мае дзяўчаты і мае юнакі палі ад меча; забіў Ты іх у дзень Свайго гневу, знішчыў іх і не пашкадаваў. Глядзіце раздзел |
А пасьля таго, кажа Гасподзь, Сэдэкію, цара Юдэйскага, слуг ягоных і народ і тых, хто застаўся ў горадзе гэтым ад пошасьці і паморку, меча і голаду, перадам у рукі Навухаданосару, цару Вавілонскаму, і ў рукі ворагам іхнім і ў рукі шукальнікам душы іхняй; і ён паб'е іх вастрыём меча і ня зьлітуецца зь іх, і не пашкадуе і не памілуе.