Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




ПЕСЬНЯ 2:13 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

13 налівае смакоўніца пупышкі, вінаградныя лозы пахнуць у квецені. Устань, мая любасная, мая гожая выйдзі!

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

13 Дрэва фігавае выдала пупышкі [свае], вінаград квітнее і разьлівае водар. Устань, прыходзь, сяброўка мая; прыгажуня мая, прыходзь!

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

13 Фігавае дрэўца выдала пупышкі свае, вінаград цвіце і разлівае водар: устань, сяброўка мая, харашуня мая, і прыходзь,

Глядзіце раздзел Копія




ПЕСЬНЯ 2:13
16 Крыжаваныя спасылкі  

Каханы мой загаварыў да мяне: устань, мая любасная, мая гожая, выйдзі!


Бо - як зямля ўтварае расьліны свае, і як сад гадуе пасеянае ў ім, - так Гасподзь Бог выявіць праўду і славу перад усімі народамі.


Вось мы - пасланыцы ў імя Хрыстовае, і як бы сам Бог умаўляе праз нас, у імя Хрыстовае просім: замірэцеся з Богам!


і сказаў: о, калі б і ты хоць бы ў гэты твой дзень уведаў, што служыць міру твайму! але гэта схавана сёньня ад вачэй тваіх;


Ад смакоўніцы вазьмеце падабенства: калі гольле яе ўжо мякчэе і пускае лісьце, ведаеце, што блізка лета;


ці ёсьць яшчэ ў засеках насеньне? Дагэтуль ні вінаградная лаза, ні смакоўніца, ні гранатавае дрэва, ні масьліна не давалі плоду; а з гэтага дня я дабраслаўляю іх.


Я буду расою Ізраілю; ён расьцьвіце, як лілея, і пусьціць карэньне, як Ліван.


Бо да збору вінаграду, калі ён адцьвіце, і гронка пачне дасьпяваць, Ён адатне нажом вецьце і адкіне, і абсячэ парасткі.


Гэты стан твой падобны да пальмы, і грудзі - да вінаградных гронак.


Я спусьціўся ў арэхавы сад паглядзець на ўсходы ў даліне, паглядзець, ці лаза зелянее, гранаты ці зацьвілі?


Які ты прыгожы, мой любы, які ты ласкавы, і ложак наш - зелень;


Лавіце нам лісянятак і лісак лавіце, што мне вінаграднік марнуюць; а вінаграднікі ж нашыя ў цьвеце!


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы