Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




ПЕСЬНЯ 2:12 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

12 кветкамі зацьвітае зямля, час песьняў птушыных настаў, і горлінка ў нашым краі засьпявала,

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

12 Пралескі відаць на зямлі, час сьпяваньня настаў, і голас туркаўкі чуваць у зямлі нашай.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

12 З’явіліся ўжо краскі на зямлі, час абразання вінаграду настаў; і ўжо голас туркаўкі чуваць у нашай зямлі.

Глядзіце раздзел Копія




ПЕСЬНЯ 2:12
17 Крыжаваныя спасылкі  

Дык вось, вы выйдзеце зь весялосьцю і вас правядуць зь мірам; горы і пагоркі будуць сьпяваць перад вамі песьню, і ўсе дрэвы ў полі - папляскаюць вам.


Слова Хрыстовае хай усяляецца ў вас шчодра, з усякаю мудрасьцю; вучэце і настаўляйце на розум адзін аднаго псальмамі, славаслоўем і духоўнымі песьнямі, у мілаце апяваючы ў сэрцах вашых Госпада.


І бусел пад небам ведае свае пэўныя поры, і галубка, і ластаўка, і журавель, сочаць за часам, калі ім прыляцець; а народ Мой ня ведае вызначэньня Гасподняга.


Разьвесялі нас за дні, калі Ты пабіваў нас, за леты, калі мы бачылі нягоды.


Я спусьціўся ў арэхавы сад паглядзець на ўсходы ў даліне, паглядзець, ці лаза зелянее, гранаты ці зацьвілі?


Мой каханы ў сад твой спусьціўся, да градак духмяных, каб пасьвіць у садзе і лілеі зьбіраць.


Гасподзь сказаў яму: вазьмі Мне трохгадовую цялушку, трохгадовую казу, трохгадовага барана, галубку і маладога голуба.


Вось, і зіма адышла; дождж перастаў, мінуўся;


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы