Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




НЭЭМІІ 6:2 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

2 тады прыслаў Санавалат і Гешэм да мяне сказаць: прыйдзі, і сыдземся ў адным зь сёлаў на раўніне Она. Яны намышлялі зрабіць мне благое.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

2 І паслаў Санвалат і Гешэм да мяне, кажучы: «Прыходзь, сустрэнемся разам у Кэферыме ў даліне Она». А яны надумалі зрабіць мне зло.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

2 тады Санабалат і Гасэм паслалі да мяне, кажучы: «Прыйдзі, і сустрэнемся ў Цэпірыме, у даліне Она». Яны ж надумалі зрабіць мне ліха.

Глядзіце раздзел Копія




НЭЭМІІ 6:2
15 Крыжаваныя спасылкі  

Сябры мае і прыяцелі адступіліся ад няшчасьця майго, і блізкія мае далёка стаяць.


Сыны Элпаала: Эвэр, Мішам і Шэмэр, які пабудаваў Она і Лод і залежныя ад яго гарады, -


Лодзе, Она, у даліне Харашыме.


І яны прыходзяць да цябе, як на народную сходню, і сядае перад абліччам тваім народ Мой, і слухаюць словы твае, але ня выконваюць іх; бо яны ў вуснах сваіх робяць з гэтага забаўку, сэрца іхняе цягнецца за карысьлівасьцю іхняю.


І ўстаў Ісмаіл, сын Натаніі, і дзесяць чалавек, якія былі зь ім, і ўдарылі Гадолію, сына Ахікамавага, сына Сафанавага, мечам і забілі таго, каго цар Вавілонскі паставіў начальнікам над краінаю.


І зноў я пабачыў, што ўсякая праца і посьпех усякі ў справах узаемную зайздрасьць паміж людзьмі спрычыняюць. І гэта - марнасьць і пагоня за ветрам!


Дакуль, Госпадзе, зусім забывацьмеш мяне, дакуль аблічча хавацьмеш Сваё ад мяне?


І сказаў Ёаў Амэсаю: ці здаровы ты, браце мой? І ўзяў Ёаў праваю рукою Амэсая за бараду, каб пацалаваць яго.


Калі Авэнір вярнуўся ў Хэўрон, дык Ёаў узяў яго ў браму, быццам дзеля таго, каб пагутарыць зь ім таемна, і там ударыў яго ў жывот. І памёр Авэнір за кроў Асаіла, брата Ёава.


Але я паслаў да іх паслоў сказаць: я заняты вялікай справай, не магу сысьці; справа спынілася б, калі б я пакінуў яе і сышоў да вас.


За ім папраўлялі сьвятары з ваколіц.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы