Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




НЭЭМІІ 3:21 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

21 За ім папраўляў Мэрэмот, сын Урыі, сын Гакоца, на другім участку, ад дзьвярэй дома Эльяшывавага да канца дома Эльяшывавага.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

21 За ім Мэрэмот, сын Урыі, сына Гаккоца, адбудоўваў іншы адцінак, ад дзьвярэй дому Эліяшыва аж да канца дому Эліяшыва.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

21 За ім Мэрамот, сын Урыі, сына Акоса, аднавіў іншы ўчастак, ад дзвярэй дома Эліясіба аж да канца дома Эліясіба.

Глядзіце раздзел Копія




НЭЭМІІ 3:21
8 Крыжаваныя спасылкі  

І са сьвятароў: сыны Хаваі, сыны Гакоца, сыны Вэрзэлія, які ўзяў жонку з дочак Вэрзэлія Галаадыцяніна і стаў называцца іх імем.


І з сыноў сьвятарскіх: сыны Хабая, сыны Гакоца, сыны Вэрзэлія, які ўзяў жонку з дачок Вэрзэлія Галаадыцяніна і пачаў называцца імем іхнім.


Коц спарадзіў: Анува і Цавэна і плямёны Ахархэла, сына Гарумавага.


На чацьвёрты дзень мы здалі вагою срэбра і золата і посуд у дом Бога нашага, на рукі Мэрэмоту, сыну Урыі, сьвятару, і зь ім Элеазару, сыну Фінээсаву, і зь ім Ёзаваду, сыну Ісусаваму, і Наадыі, сыну Вінуя, лявітам


За ім рупліва папраўляў Варух, сын Забвая, на другім участку, ад вугла да дзьвярэй дома Эльяшыва, вялікага сьвятара.


За ім папраўлялі сьвятары з ваколіц.


І ўстаў Эліяшыў, вялікі сьвятар, і браты яго сьвятары і пабудавалі Авечую браму: яны асьвяцілі яе і ўставілі дзьверы яе, і ад вежы Мэа асьвяцілі яе да вежы Хананэла.


Каля іх папраўляў сьцяну Мэрэмот, сын Урыі, сын Гакоца; каля іх папраўляў Мэшулам, сын Бэрэхіі, сын Мэшызабэла; каля іх папраўляў Садок, сын Бааны;


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы