НЭЭМІІ 13:19 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)19 Пасьля гэтага, калі зьмяркалася каля брамы Ерусалімскай, перад суботаю, я загадаў замыкаць дзьверы і сказаў, каб не адмыкалі іх да раніцы пасьля суботы. І слуг маіх я ставіў каля брамы, каб ніякая ноша не праходзіла ў дзень суботні. Глядзіце раздзелБіблія (пераклад А.Бокуна)19 І сталася, што калі падаў змрок на брамы Ерусаліму перад суботаю, я сказаў, каб замыкалі вароты, і я сказаў, каб іх не адчынялі аж да сканчэньня суботы. І юнакоў сваіх я паставіў пры брамах, каб не прыносілі цяжараў у дзень супачынку. Глядзіце раздзелКнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)19 Сталася ж, калі перад днём суботы цемра схавала брамы Ерузаліма, я сказаў і закрылі брамы; я загадаў, каб не адкрывалі іх, аж пакуль не скончыцца субота. І паставіў я паслугачоў сваіх пры брамах, каб ніхто нічога не насіў у дзень суботы. Глядзіце раздзел |