Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




НЭЭМІІ 12:44 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

44 У той самы дзень прыстаўлены былі людзі да кладовых пакояў для прынашэньняў пачаткаў і дзесяцінаў, каб зьбіраць з палёў пры гарадах часткі, пакладзеныя законам для сьвятароў і лявітаў, бо Юдэям радасна было глядзець на сьвятароў і лявітаў, якія стаялі,

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

44 І былі прызначаны ў той дзень людзі, [адказныя за] каморы, каб складаць дары, пяршыны і дзесяціны, каб зьбіраць у іх з палёў пры гарадах часткі, [прызначаныя] ў Законе для сьвятароў і лявітаў, бо радасьць [была ў] Юдэі з прычыны сьвятароў і лявітаў, якія стаялі [там].

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

44 У той жа дзень паставілі людзей над кладоўкамі для скарбоўні, для ўзліванняў, і для пяршынь, і дзесяцін, каб збіраць у іх з палёў пры гарадах часткі, законам прызначаныя, для святароў і левітаў, бо юдэі ўсцешыліся з-за святароў і левітаў,

Глядзіце раздзел Копія




НЭЭМІІ 12:44
17 Крыжаваныя спасылкі  

каб яны былі пры сынах Ааронавых, дзеля служэньня дому Гасподняму, у двары і ў прыбудовах, дзеля падтрыманьня чысьціні ўсёй сьвятыні і дзеля выкананьня ўсялякай службы пры доме Божым


А лявіты, браты іхнія, глядзелі за скарбамі дома Божага і за скарбамі прысьвечаных рэчаў.


Гэтыя чатыры начальнікі брамнікаў, лявіты, былі ў даверы; яны ж былі прыстаўлены да жытлішчаў і да скарбніц дома Божага.


таксама прыводзіць у дом Бога нашага да сьвятароў, якія служаць у доме Бога нашага, першынцаў з сыноў нашых і з быдла нашага, як напісана ў законе, і першароднае ад буйнога і дробнага быдла нашага.


Шчасны той чалавек, які слухае мяне, чуваючы дзень у дзень каля варотаў маіх і вартуючы дзьверы мае!


а тыя, што спадзяюцца на Госпада, абновяцца ў сіле: падымуць крылы, як арлы, пацякуць і ня стомяцца, пойдуць і ня стомяцца.


а Аарону і сынам ягоным даручы, каб яны даглядалі сьвятарскую пасаду сваю; а калі падступіцца хто староньні, аддадзены будзе сьмерці.


калі маеш служэньне, служы; калі настаўнік, вучы;


дык няхай яны карыстаюцца аднолькавай доляй, звыш атрыманага ад продажу бацькоўскай маёмасьці.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы