Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




НЭЭМІІ 11:1 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

1 І жылі начальнікі народу ў Ерусаліме, а астатнія з народу кідалі жэрабя, каб адна зь дзесяці частак іх ішла на жыхарства ў сьвяты горад Ерусалім, а дзевяць заставаліся ў іншых гарадах.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

1 І жылі князі народу ў Ерусаліме, а рэшта народу кідала жэрабя, каб адзін з дзесяці жыў у Ерусаліме, горадзе сьвятым, а дзевяць засталіся ў іншых гарадах.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

1 Кіраўнікі ж народа жылі ў Ерузаліме; а астатні народ кідаў жэрабя, каб адна дзесятая частка з іх ішла жыць у святы горад Ерузалім, а дзевяць дзесятых — у іншыя гарады.

Глядзіце раздзел Копія




НЭЭМІІ 11:1
21 Крыжаваныя спасылкі  

Бо яны называюць сябе паходжанцамі ад сьвятога горада і апіраюцца на Бога Ізраілевага; Гасподзь Саваоф - імя Яму.


Паўстань, паўстань, апраніся ў сілу тваю, Сіёне! Апраніся ў строі велічы тваёй, Ерусаліме, горадзе сьвяты! бо ня будзе болей уваходзіць у цябе неабрэзаны і нячысты.


Усіх лявітаў у сьвятым горадзе дзьвесьце восемдзесят чатыры.


І кінулі мы жэрабі пра дастаўку дроў, сьвятары, лявіты і люд, калі якому пакаленьню нашаму ў назначаны час, год у год, прывозіць іх да дома Бога нашага, каб яны гарэлі на ахвярніку Госпада Бога нашага паводле напісанага ў законе.


Тады бярэ Яго д'ябал у сьвяты горад і ставіць Яго на крыле храма,


і памаліліся і сказалі: Ты, Госпадзе, Сэрцаведзе ўсіх, пакажы з гэтых двух аднаго, якога Ты выбраў,


і выйшаўшы з магілаў пасьля ўваскрэсеньня Ягонага, увайшлі ў сьвяты горад і явіліся многім.


На падлогу кідаюць жэрабя, але ўвесь вырак ягоны - ад Госпада.


І кінулі яны жэрабя, як малы, так і вялікі, па сваіх сямействах на кожную браму.


Ісус кінуў ім жэрабя ў Сіломе перад Госпадам, і падзяліў там Ісус зямлю сынам Ізраілевым па дзялянках іх.


І кінулі на іх жэрабя, і выпала жэрабя Мацьвію, і ён далучаны да адзінаццаці апосталаў.


У Ерусаліме жылі некаторыя з сыноў Веньямінавых, і з сыноў Яфрэмавых і Манасііных:


Гэта ўзначальцы пакаленьняў, у родах сваіх галоўныя. Яны жылі ў Ерусаліме.


Так былі пералічаны па родах сваіх усе Ізраільцяне, і вось яны запісаны ў кнізе цароў Ізраільскіх. А Юдэі за беззаконьні свае пераселены ў Вавілон.


Першыя жыхары, якія жылі ў валоданьнях сваіх, па гарадах Ізраільскіх, былі Ізраільцяне, сьвятары, лявіты і нэтынэі.


Звыш гэтага тым часам сказаў я люду, каб у Ерусаліме ўсе начавалі з рабамі сваімі, - і будуць яны ў нас уначы на варце, а ўдзень на працы.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы