Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




МАЦЬВЕЯ 5:45 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

45 каб сталіся вы сынамі Айца вашага, Які ёсьць у нябёсах; бо Ён загадвае сонцу Свайму ўзыходзіць над ліхімі і добрымі і пасылае дождж на праведных і няправедных.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

45 каб сталіся вы сынамі Айца вашага, Які ў небе, бо Ён узьнімае сонца Сваё над добрымі і злымі і спасылае дождж на праведных і няправедных.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

45 каб сталіся вы сынамі Айца вашага, Які ёсць у небе, бо Ён чыніць, каб сонца Яго ўзыходзіла над добрымі і ліхімі, і дождж пралівае над справядлівымі і несправядлівымі.

Глядзіце раздзел Копія




МАЦЬВЕЯ 5:45
10 Крыжаваныя спасылкі  

Гасподзь ахоўвае прыхадняў, падтрымлівае сірату і ўдаву; а шлях бязбожных - скрыўляе.


А вы любеце ворагаў вашых, і дабрачыньце, і пазычайце, не чакаючы нічога; і будзе вам узнагарода вялікая, і будзеце сынамі Ўсявышняга; бо Ён добры і да няўдзячных і да ліхіх.


хоць і не пераставаў сьведчыць пра Сябе добрымі дзеямі, даючы нам зь неба дажджы і поры ўраджайныя і напаўняючы ежай і радасьцю сэрцы нашыя.


Ці ёсьць лік войску Ягонаму? і над кім ня ўзыходзіць сьвятло Ягонае?


Дык вось, сьледуйце Богу, як дзеці любасныя,


Дабрашчасныя міратворцы, бо яны сынамі Божымі назавуцца.


Па тым пазнбюць усе, што вы Мае вучні, калі будзеце мець любоў між сабою.


Кожны, народжаны ад Бога, ня робіць грэху, бо насеньне Ягонае жыве ў ім; і ён ня можа грашыць, бо народжаны ад Бога.


і не сказалі ў сэрцы сваім: убаімся Госпада Бога нашага, Які дае нам дождж раньні і позьні ў свой час, захоўвае нам сяміцы, назначаныя пад жніво.


каб вам быць бездакорнымі і чыстымі дзецьмі Божымі, беспахібнымі сярод упарцістага і разбэшчанага роду, у якім вы зьзяеце, як сьвяцілы ў сьвеце,


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы