Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




МАЦЬВЕЯ 27:56 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

56 сярод іх былі Марыя Магдаліна і Марыя, маці Якава і Ёсіі, і маці сыноў Зевядзеевых.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

56 Між імі былі Марыя Магдалена, і Марыя, маці Якуба і Ёсіі, і маці сыноў Заўдыя.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

56 Сярод іх была Марыя Магдалена і Марыя, маці Якуба і Язэпа, ды маці сыноў Зебядзеевых.

Глядзіце раздзел Копія




МАЦЬВЕЯ 27:56
13 Крыжаваныя спасылкі  

ці не цесьляроў Ён Сын? ці не Ягоную Маці завуць Марыя, і браты Яго Якаў і Ёсій, і Сымон і Юда?


Была ж там Марыя Магдаліна і другая Марыя, якія сядзелі насупраць магілы.


Як прайшла субота, на сьвітаньні першага дня тыдня, прыйшла Марыя Магдаліна і другая Марыя паглядзець магілу.


А Марыя Магдаліна і Марыя Ясіева глядзелі, дзе Яго клалі.


Уваскрэснуўшы рана ў першы дзень тыдня, Ісус зьявіўся спачатку Марыі Магдаліне, зь якое быў выгнаў сем дэманаў.


То была Магдаліна Марыя, і Яна, і Марыя, маці Якава, і іншыя зь імі, якія сказалі пра гэта Апосталам.


і некаторыя жанчыны, якіх Ён ацаліў ад злых духаў і хваробаў: Марыя, называная Магдалінаю, зь якое выйшлі сем дэманаў,


Каля крыжа Ісуса стаялі Маці Ягоная, і сястра Маці Ягонай Марыя Клеопава, і Марыя Магдаліна.


У першы ж дзень тыдня Марыя Магдаліна прыходзіць да магілы раніцай, яшчэ прыцемкам, і бачыць, што камень адвалены ад магілы;


Марыя Магдаліна ідзе і абвяшчае вучням, што бачыла Госпада, і што Ён гэта сказаў ёй.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы