Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




МАЦЬВЕЯ 18:32 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

32 Тады ўладар ягоны заклікае яго і кажа: «ліхі раб, увесь доўг той я дараваў табе, бо ўпрасіў ты мяне;

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

32 Тады пан ягоны, паклікаўшы яго, кажа яму: “Злы слуга! Увесь твой доўг я дараваў табе, калі ты прасіў мяне.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

32 Тады пазваў яго гаспадар яго і гаворыць яму: “Паслугач нягодны, я ўвесь твой доўг дараваў табе, бо ты мяне прасіў.

Глядзіце раздзел Копія




МАЦЬВЕЯ 18:32
7 Крыжаваныя спасылкі  

Уладар, зьлітаваўшыся з раба таго, адпусьціў яго і доўг дараваў яму.


Субраты ягоныя, убачыўшы тое, засмуціліся вельмі, і прыйшоўшы расказалі ўладару свайму пра ўсё, што было.


ці ня варта было і табе памілаваць субрата твайго, як і я цябе памілаваў?».


Гаспадар жа ягоны сказаў яму ў адказ: «ліхі раб і гультай! ты ведаў, што я жну, дзе ня сеяў, і зьбіраю, дзе не рассыпбў;


Гаспадар сказаў яму: тваімі вуснамі судзіцьму цябе, ліхі раб! ты ведаў, што я чалавек жорсткі, бяру, чаго ня клаў, і жну, чаго ня сеяў;


А мы ведаем, што закон, калі што гаворыць, гаворыць да тых, хто пад законам, так што замыкаюцца ўсякія вусны, і ўвесь сьвет робіцца вінаваты перад Богам,


Бо суд ня мецьме літасьці да таго, хто не літасьцівы; літасьць узьнесена над судом.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы