Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




МАРКА 4:41 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

41 І ўбаяліся страхам вялікім і гаварылі і паміж сабою: хто ж гэта, што і вецер і мора слухаюцца Яго?

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

41 І яны спалохаліся страхам вялікім, і гаварылі адзін аднаму: «Хто ж Ён, што вецер і мора слухаюцца Яго?»

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

41 А яны састрашыліся вялікім страхам ды казалі адзін аднаму: «Хто ж гэта Такі, што вецер і мора Яго слухаюць?»

Глядзіце раздзел Копія




МАРКА 4:41
17 Крыжаваныя спасылкі  

Тады Ён сказаў ім: дзе вера ваша? А яны ў страху і зьдзіўленьні казалі адзін аднаму: хто ж гэта, што і вятрам загадвае і вадзе, і слухаюцца Яго?


і сказаў: дагэтуль дойдзеш і не пяройдзеш, і тут мяжа пагардлівым хвалям тваім?


А людзі, дзівуючыся, казалі: хто Гэты, што і вятры, і мора слухаюцца Яго?


бо мы зьнікаем ад гневу Твайго, і ад лютасьці Тваёй мы разгубленыя.


толькі бойцеся Госпада і служэце Яму ў ісьціне, ад усяго сэрца вашага, бо вы бачылі, якія вялікія дзеі Ён учыніў з вамі;


Хто не ўбаіцца Цябе, Госпадзе, і не праславіць імя Твайго? Бо Ты адзін сьвяты. Усе народы прыйдуць і схіляцца прад Табою, бо адкрыліся суды Твае.


Жанчына ў страху і трымценьні, ведаючы, што зь ёю сталася, падышла, упала перад Ім і сказала Яму ўсю праўду.


І вось мы, прымаючы Царства непахіснае, будзем захоўваць мілату, якою будзем служыць у спадабаньне Богу, з багавейнасьцю і страхам,


І напала на ўсіх жудасьць, і разважалі паміж сабою; што гэта азначае, што Ён з уладаю і сілаю загадвае нячыстым духам, і яны выходзяць?


І калі ўвайшлі яны ў лодку, вецер аціх.


Запавет Мой зь ім быў запавет жыцьця і міру, і Я даў яго яму дзеля страху, і ён баяўся Мяне і трымцеў перад імем Маім.


І вельмі-вельмі зьдзіўляліся і казалі: усё добра робіць: і глухіх робіць чуткімі і нямых - гаваркімі.


І сказаў ім: чаго вы такія палахлівыя? чаму ў вас няма веры?


Прыйшлі на другі бераг мора, у краіну Гадарынскую.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы