Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




ЛЯВІТ 7:32 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

32 і правы плячук, як паднашэньне, зь мірных ахвяраў вашых аддавайце сьвятару:

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

32 Таксама правую лапатку аддасьцё сьвятару як частку сьвятарскую з ахвяраў мірных.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

32 Таксама правая лапатка пойдзе як дар святару з ахвяр прымірэння.

Глядзіце раздзел Копія




ЛЯВІТ 7:32
12 Крыжаваныя спасылкі  

і паднясе ўсё гэта сьвятар, патрасаючы перад Госпадам: гэта - сьвятыня сьвятару, звыш грудзей патрасаньня і звыш лапаткі паднашэньня. Пасьля гэтага назарэй можа піць віно.


а грудзіну і правы плячук прынёс Аарон, трасучы перад абліччам Гасподнім, як загадаў Майсей.


бо Я бяру ад сыноў Ізраілевых зь мірных ахвяраў іхніх грудзіну патрасаньня і плячук паднашэньня, і аддаю іх Аарону сьвятару і сынам ягоным як вечную дзялянку ад сыноў Ізраілевых.


Вось што павінна быць удзелена сьвятарам ад народа, ад тых, што прыносяць у ахвяру валоў альбо авечак: трэба аддаваць сьвятарам лапатку, сківіцы і шлунак;


і грудзіну трасеньня і лапатку паднашэньня ежце на чыстым месцы, дзе і сыны твае і дочкі твае з табою, бо гэта дадзена ў дзялянку табе і ў дзялянку сынам тваім зь мірных ахвяраў сыноў Ізраілевых;


і асьвяці грудзіну прынашэньня, якою патрасаў, і лапатку паднашэньня, якую падносіў, з барана ўручэньня, які для Аарона і для сыноў ягоных, -


хто з сыноў Ааронавых прыносіць кроў зь мірнай ахвяры і тлушч, таму і правая лапатка на долю;


і ўсякае паднашэньне з усіх сьвятыняў сыноў Ізраілевых, якія яны прыносяць да сьвятара, яму належыць,


І ўзяў кухар лапатку і што было пры ім і паклаў перад Саўлам. І сказаў Самуіл: вось гэта пакінута, пакладзі перад сабою і еж, бо на гэты час ашчаджана гэта табе, калі я склікаў народ. І абедаў Саўл з Самуілам у той дзень.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы