ЛЯВІТ 6:25 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)25 скажы Аарону і сынам ягоным: вось закон пра ахвяру за грэх: ахвяра за грэх павінна быць заколата перад Госпадам на тым месцы, дзе колецца цэласпаленьне; гэта вялікая сьвятыня; Глядзіце раздзелБіблія (пераклад А.Бокуна)25 «Скажы Аарону і сынам ягоным: “Такі вось закон адносна ахвяры за грэх. Ахвяра за грэх павінна быць забітая перад абліччам ГОСПАДА на тым самым месцы, дзе забіваецца ахвяра цэласпаленьня. Гэта справа сьвятая. Глядзіце раздзелКнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)25 «Скажы Аарону і сынам яго: “Такі вось закон адносна ахвяры за грэх: яна павінна забівацца перад Госпадам на тым самым месцы, дзе забіваецца ахвяра цэласпалення: гэта справа святая. Глядзіце раздзел |
І сказаў ён мне: пакоі на поўнач і пакоі на поўдзень, якія перад плошчаю, ёсьць пакоі сьвяшчэнныя, у якіх сьвятары, якія набліжаюцца да Госпада, ядуць самыя сьвятыя ахвяры; там сама яны кладуць самыя сьвятыя ахвяры і хлебнае прынашэньне, і ахвяру за грэх і ахвяру за злачынства, бо гэта месца сьвятое.