Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




ЛЯВІТ 25:50 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

50 І ён павінен разьлічыцца з пакупцом ягоным, пачынаючы з таго года, калі ён прадаў сябе, да года юбілейнага, і срэбра, за якое ён прадаў сябе, трэба аддаць яму па колькасьці гадоў; як часовы найміт ён павінен быць у яго:

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

50 І ён разьлічыцца з тым, хто купіў яго, пачынаючы з таго году, калі ён прадаў сябе, да юбілейнага году, і грошы, за якія ён прадаў сябе, належыць аддаць яму паводле ліку гадоў; як дні найміта, колькі ён павінен быць у яго.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

50 І ён павінен разлічыцца з тым, хто купіў яго, пачынаючы з таго года, калі ён прадаў сябе, да года юбілейнага, і грошы, за якія ён прадаў сябе, належыць аддаць яму па лічбе гадоў і па правіле найміта.

Глядзіце раздзел Копія




ЛЯВІТ 25:50
10 Крыжаваныя спасылкі  

Бо так сказаў мне Гасподзь: яшчэ год, роўны год найміцкаму, - і ўся слава Кідарава зьнікне,


А сёньня так кажа Гасподзь: праз тры гады, лічачы гадамі найміцкімі, веліч Маава будзе зьняважана з усім вялікім шматлюдствам, і рэшта будзе вельмі малая і нязначная.


дык ухіліся ад яго: няхай ён адпачне, пакуль не закончыць, як найміт, дня свайго.


Ня лічы гэта сабе цяжкім, што ты павінен адпусьціць яго ад сябе на волю, бо ён за шэсьць гадоў зарабіў табе ўдвайне супроць платы найміта; і дабраславіць цябе Гасподзь, Бог твой, ва ўсім, што ні будзеш рабіць.


Ён павінен быць у яго, як найміт, ва ўсе гады; ён не павінен панаваць над ім жорстка ў вачах тваіх.


ён павінен быць у цябе як найміт, як пасяленец; да юбілейнага года няхай працуе ў цябе;


а калі ня знойдзе рука ягоная, колькі трэба вярнуць яму, дык прададзенае ім застанецца ў руках пакупца да юбілейнага года, а ў юбілейны год адыдзе яно, і ён зноў уступіць у валоданьне сваё.


альбо дзядзька ягоны, альбо сын дзядзькі ягонага павінен выкупіць яго, альбо хто-небудзь з сваяцтва ягонага, з роду ягонага, павінен выкупіць яго; альбо калі будзе мець дастатак, сам выкупіцца.


І калі яшчэ шмат застаецца гадоў, дык па меры іх ён павінен аддаць на выкуп за сябе срэбра, за якое ён куплены;


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы