Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




ЛЯВІТ 25:29 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

29 Калі хто прадасьць жылы дом у горадзе, абнесенным мурам, дык выкупіць яго можна, пакуль пройдзе год ад продажу яго: за год выкупіць яго можна;

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

29 Калі хто прадасьць дом жылы ў горадзе, [які акружаны] мурам, той будзе [мець права] выкупу аж да канца году продажу; столькі дзён будзе [права] выкупу.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

29 Калі хто прадасць дом у горадзе, акружанам мурам, то будзе мець права на выкуп аж да канца года; закон выкупу будзе трываць год.

Глядзіце раздзел Копія




ЛЯВІТ 25:29
4 Крыжаваныя спасылкі  

а калі ня знойдзе рука ягоная, колькі трэба вярнуць яму, дык прададзенае ім застанецца ў руках пакупца да юбілейнага года, а ў юбілейны год адыдзе яно, і ён зноў уступіць у валоданьне сваё.


а калі ня будзе ён выкуплены, пакуль пройдзе год, дык дом, які ў горадзе, што мае мур, застанецца назаўсёды ў пакупца яго ў роды ягоныя і ў юбілей не адыдзе ад яго.


Але брат яе і маці сказалі: хай пабудзе з намі дзяўчына дзён зь дзесяць; потым пойдзеш.


Калі хто прысьвячае дом свой у сьвятыню Госпаду, дык сьвятар павінен ацаніць яго, добры ён ці благі, і як ацэніць яго сьвятар, так і станецца;


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы