Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




ЛЯВІТ 22:10 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

10 Ніхто староньні ня можа есьці сьвятыні; той, хто пасяліўся ў сьвятара, і найміт не павінен есьці сьвятыні;

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

10 Ніводзін чужынец ня будзе есьці сьвятых [дароў]; ані той, што жыве ў сьвятара, ані найміт ня будзе есьці сьвятых рэчаў.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

10 Ніводзін чужынец не будзе есці пасвечанага, ані пражываючы ў святара або найміт не будзе есці гэтага.

Глядзіце раздзел Копія




ЛЯВІТ 22:10
11 Крыжаваныя спасылкі  

Як ён увайшоў у дом Божы і еў паклбдныя хлябы, якіх нельга было есьці ні яму, ні тым, што зь ім былі, а толькі адным сьятарам?


І даў яму сьвятар асьвечанага хлеба; бо ня было ў яго хлеба, акрамя хлябоў выстаўленьня, якія ўзятыя былі ад аблічча Госпада, каб, калі зьнятыя будуць, пакласьці цёплыя хлябы.


бо праз гэта зьдзяйсьняецца ачышчэньне дзеля ўручэньня ім сьвятарства і дзеля прысьвячэньня іх; староньні не павінен есьці гэтага, бо гэта сьвятыня;


пасяленец і найміт не павінен есьці яе.


а калі дачка сьвятаровая будзе ўдава, альбо разьведзеная, і дзяцей ня будзе ў яе, і вернецца ў дом бацькі свайго, як была ў маладосьці сваёй, тады яна можа есьці хлеб бацькі свайго; і ніхто староньні не павінен есьці яго.


а Аарону і сынам ягоным даручы, каб яны даглядалі сьвятарскую пасаду сваю; а калі падступіцца хто староньні, аддадзены будзе сьмерці.


І сказаў Гасподзь Майсею і Аарону: вось статут Пасхі: ніякі іншапляменец не павінен есьці яе;


хлеб Бога свайго зь вялікіх сьвятыняў і са сьвятыняў ён можа есьці;


Там быў таго дня прад Госпадам адзін слуга Саўлаў, імем Доік, Ідумэянін, начальнік пастухоў Саўлавых.


І Тыршата сказаў ім, каб яны ня елі вялікай сьвятыні, пакуль не паўстане сьвятар з урымам і тумімам.


Вы ня несьлі варты каля сьвятыняў Маіх, а ставілі замест сябе іх на варту ў Маім сьвяцілішчы.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы