Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ЛЯВІТ 19:32 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

32 Перад абліччам сівога ўставай і шануй аблічча старца, і бойся Бога твайго. Я Гасподзь.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

32 Перад сівой галавой устань, і шануй аблічча старога, і бойся Бога твайго. Я — ГОСПАД.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

32 Перад сівой галавой устань і шануй старога ды шануй Бога твайго. Я — Госпад.

Глядзіце раздзел Копія




ЛЯВІТ 19:32
15 Крыжаваныя спасылкі  

А яна сказала бацьку свайму: хай не загневаецца гаспадар мой, што я не магу ўстаць перад табою; бо ў мяне звычайнае жаночае. І Лаван шукаў, але не знайшоў ідалаў.


І адвёў іх Язэп ад каленяў ягоных і пакланіўся яму тварам да самай зямлі.


І ўвайшла Вірсавія да цара Саламона сказаць яму пра Аданію. Цар устаў перад ёю і пакланіўся ёй і сеў на троне сваім. Паставілі трон і для маці цара, і яна села праваруч ад яго


але Гасподзь, Які вывеў вас зь зямлі Егіпецкай сілаю вялікаю і мышцаю прасьцёртай, - Яго шануйце і Яму пакланяйцеся, і Яму прыносьце ахвяры,


Эліуй чакаў, пакуль Ёў гаварыў, бо яны гадамі былі старэйшыя за яго.


І адказваў Эліуй, сын Варахіілаў, Вузіцянін, і сказаў: я малады гадамі, а вы - старцы; таму я нясьмеліўся і баяўся казаць вам, што думаю.


Вянок славы - сівізна на дарозе праўды.


Слава юнакоў - сіла іхняя, а акраса старых - сівізна.


Слухайся бацькі твайго: ён спарадзіў цябе; і не пагарджай маці тваёй, калі яна будзе старая.


І ў народзе адзін будзе прыгнятацца другім, і кожны блізкім сваім; малады будзе нахабна заносіцца над старым, і прасталюднік над заможнікам.


Князі павешаны рукамі іхнімі, абліччы старцаў не ўшанаваны.


Не ліхаслові глухога і перад сьляпым не кладзі нічога, каб спатыкнуўся ён; бойся Бога твайго. Я Гасподзь.


Дык вось, аддавайце кожнаму належнае; каму падатак, падатак; каму мыта, мыту; каму страх, страх; каму гонар, гонар.


Старца не дакарай, а ўмаўляй, як бацьку; малодшых, як братоў;


Усіх шануйце, братэрства любеце, Бога бойцеся, цара паважайце.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы