Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ЛЯВІТ 19:15 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

15 Не рабеце няпраўды на судзе; ня будзь дагодлівы ўбогаму і не дагаджай вялікаму; па праўдзе судзі блізкага твайго.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

15 Не дапускайцеся несправядлівасьці на судзе. Не пагарджай бедным і не патурай багатаму. Праведна судзі бліжняга твайго.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

15 Не дапускайцеся несправядлівасці на судзе. Не пагарджай асобаю беднай ды не патурай асобе магутнага. Справядліва судзі блізкага свайго.

Глядзіце раздзел Копія




ЛЯВІТ 19:15
20 Крыжаваныя спасылкі  

Ці трэба было вам быць заўгодным Яму і за Бога так спрачацца?


На твар чалавека глядзець ня буду і ніякаму чалавеку лісьлівіць ня буду,


Але ён не зважае на асобы князёў і не выдзяляе багатага ад беднага, бо ўсе яны дзея рук Ягоных.


Божа! Не перамоўчы, не маўчы, і не заставайся спакойны, Божа!


а ты нагледзь з усяго народу людзей здольных, якія баяцца Бога, людзей праўдзівых, якія ненавідзяць карысьлівасьць, і пастаў над ім тысячнікамі, сотнікамі, пяцідзясяцкімі;


Нядобра быць ласкавым зь бязбожным, каб абвергнуць праведнага ў судзе.


Сказана таксама мудрымі: зважаць на асобы ў судзе - нядобра.


Размыкай вусны свае дзеля правасудзьдзя і дзеля беднага і гаротнага.


Не рабеце няпраўды ў судзе, у меры, у вазе і ў вымярэньні:


ня судзеце паводле выгляду, а судзеце судом справядлівым.


Тады Павал сказаў яму: Бог цябе біцьме, сьцяна павапленая! ты сядзіш, каб судзіць па законе, і, насуперак закону, загадваеш біць мяне.


ня вырозьнівайце асобаў на судзе, як малога, так і вялікага выслухоўвайце: ня бойцеся аблічча чалавечага, бо суд - дзея Божая; а справу, якая вам цяжкая, даводзьце да мяне, і я выслухаю яе.


бо Гасподзь, Бог ваш, ёсьць Бог над багамі і Валадар над валадарамі, Бог вялікі, моцны і страшны, які не зважае на абліччы і не бярэ дарункаў,


не перакручвай закона, не зважай на асобы і не бяры дарункаў, бо дарункі сьлепяць вочы мудрым і пераварочваюць справу тых, чыя праўда;


Пракляты, хто крыва судзіць прыхадня, сірату і ўдаву! І ўвесь народ скажа: амін.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы