Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




ЛЯВІТ 19:14 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

14 Не ліхаслові глухога і перад сьляпым не кладзі нічога, каб спатыкнуўся ён; бойся Бога твайго. Я Гасподзь.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

14 Не праклінай глухога і перад сьляпым не кладзі перашкоды, але бойся Бога твайго. Я — ГОСПАД!

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

14 Не праклінай глухога ды перад сляпым не кладзі перашкоды, але шануй Бога твайго. Я — Госпад!

Глядзіце раздзел Копія




ЛЯВІТ 19:14
14 Крыжаваныя спасылкі  

Пракляты, хто сьляпога зьбівае з дарогі! І ўвесь народ скажа: амін.


Перад абліччам сівога ўставай і шануй аблічча старца, і бойся Бога твайго. Я Гасподзь.


Усіх шануйце, братэрства любеце, Бога бойцеся, цара паважайце.


Ня будзем жа болей судзіць адно аднаго, а лепей памяркуйце пра тое, як бы не даваць нагоды спатыкнуцца альбо спакусіцца.


Ня крыўдзіце адзін аднаго; бойся Бога твайго, бо Я Гасподзь, Бог ваш.


Але маю крыху супроць цябе, бо ёсьць у цябе там такія, што трымаюцца вучэньня Валаама, які навучыў Валака ўвесьці ў спакусу сыноў Ізраілевых, каб яны елі ідалаахвярнае і любаблуднічалі.


А ранейшыя начальнікі вобласьцяў, якія былі да мяне, абцяжарвалі народ і зьбіралі зь іх хлеб і віно, акрамя сарака сікляў срэбра; нават і слугі іхнія панавалі над народам. А я не рабіў так праз страх Божы.


І калі вы называеце Айцом Таго, Які бяз увагі на асобы судзіць кожнага паводле дзеяў, дык са страхам праводзьце час вандраваньня вашага,


дабраслаўляйце ганіцеляў вашых; дабраслаўляйце, а не праклінайце.


І сказаў ім Язэп на трэці дзень: вось, што зрабеце, і застанецеся жывыя, бо я баюся Бога:


Не давайце панады ні Юдэям, ні Элінам, ні царкве Божай,


Не рабеце няпраўды на судзе; ня будзь дагодлівы ўбогаму і не дагаджай вялікаму; па праўдзе судзі блізкага твайго.


Бязбожны гэта пабачыць і будзе злавацца, заскрыгоча зубамі сваімі, і растане. Жаданьне бязбожных загіне.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы