Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




ЛЯВІТ 13:47 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

47 Калі струпля праказы будзе на вопратцы, на вопратцы ваўнянай, альбо на вопратцы ільнянай,

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

47 Калі на нейкім адзеньні зьявіцца хвароба праказы, ці на адзеньні ваўняным, ці на ільняным,

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

47 Калі на якімсьці адзенні з’явіцца праказа, ці на адзенні ваўняным, ці на льняным,

Глядзіце раздзел Копія




ЛЯВІТ 13:47
13 Крыжаваныя спасылкі  

а другіх страхам ратуйце, вырываючы з вагню, выкрывайце са страхам, пагарджаючы нават вопраткаю, якая апаганена целам.


Бо вы памерлі, і жыцьцё ваша схавана з Хрыстом у Богу;


пазбыцца разам зь мінулым жыцьцём старога чалавека, які парахнее ў панадных пахацінствах,


Ноч прайшла, а дзень наблізіўся: дык вось, адкінем дзеі цямна і апранемся ў зброю сьвятла.


І ўзяла з вопраткі тваёй і зрабіла сабе каляровыя ўзвышэньні і блудадзеяла на іх, як ніколі ня здарыцца і ня будзе.


Усе мы зрабіліся - як нячысты, і ўся праведнасьць наша - як запэцканая вопратка; і ўсе мы пабляклі, як ліст, і беззаконьні нашыя, як вецер, нясуць нас.


Павуціньне іхняе на вопратку няпрыдатнае, і яны не накрыюцца сваім творам; учынкі іхнія - учынкі няправедныя, і насільле ў руках у іх.


Усе дні, пакуль на ім струпля, ён павінен быць нячысты, нячысты ён; ён павінен жыць асобна, па-за табарам жытло ягонае.


альбо на аснове, альбо на ўтоку з ільну, альбо воўне, альбо на скуры, альбо на якім-небудзь вырабе скураным,


ён павінен спаліць вопратку, альбо аснову, альбо ўток ваўняны ці ільняны, альбо якую б то ні было скураную рэч, на якой будзе струпля, бо гэта праказа ўедлівая: трэба спаліць на агні.


Вось закон пра струплю праказы на вопратцы ваўнянай альбо ільнянай, альбо на аснове, альбо на ўтоку, альбо на якой-небудзь скураной рэчы, альбо абвяшчаць яе чыстаю альбо нячыстаю.


і пра праказу на вопратцы і на доме, і пра пухліну, і пра лішаі, і пра плямы, -


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы