Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ЛУКАША 7:46 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

46 Ты галавы Мне алеем не памазаў; а яна мірам намасьціла Мне ногі.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

46 Ты галавы Мне алеем не памазаў; а яна мірам памазала ногі Мае.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

46 Не намасціў ты галавы Маёй; а яна ногі Мае намасціла алейкам.

Глядзіце раздзел Копія




ЛУКАША 7:46
11 Крыжаваныя спасылкі  

Тады Давід устаў зь зямлі і ўмыўся, і памазаўся, і памяняў вопратку сваю, і пайшоў у дом Гасподні, і маліўся. Вярнуўшыся дамоў, запатрабаваў, каб падалі яму хлеба, і ён еў.


І паслаў Ёаў у Тэкою, і ўзяў адтуль разумную жанчыну, і сказаў ёй: прыкінься, быццам плачаш, і апрані жалобную вопратку, і ня мажся алеем, і назавіся жанчынаю, якая шмат дзён плакала па памерлым;


«не дакранайцеся да памазанцаў Маіх, і прарокам Маім не рабеце зла».


той атрымае дабраславеньне ад Госпада і літасьць ад Бога, Збаўцы свайго.


Хай сьветлай будзе ва ўсякую пору адзежа твая і хай не абсохне алей на тваёй галаве.


Смачнага хлеба я ня еў; мяса і віно не ўваходзілі ў вусны мае, і масьцямі я не намашчваў сябе да завяршэньня трох тыдняў часу.


П'яце з чараў віно, мажацеся найлепшымі масьцямі і ня ўбольваецеся зь бедства Язэпа!


Будзеш сеяць, а жаць ня будзеш; будзеш чавіць алівы - і ня будзеш умашчвацца алеем; начавіш вінаграднага соку, а віна піць ня будзеш.


А ты, калі посьцішся, намасьці галаву тваю і ўмый аблічча тваё,


А таму кажу табе: даруюцца грахі ёй многія за тое, што яна палюбіла многа: а каму мала даруецца, той мала любіць.


умыйся, памажся, надзень строі свае і пойдзеш у гумно, але не паказвайся яму, пакуль ня скончыць есьці і піць;


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы