Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




ЛУКАША 11:46 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

46 Але Ён сказаў: і вам, законьнікам, гора, што ўскладваеце на людзей ёрмы непасільныя, а самыя і адным пальцам не кранаеце іх.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

46 Ён жа сказаў: «І вам, законьнікі, гора, што вы абцяжарваеце людзей цяжарамі невыноснымі, а самі адным пальцам сваім не кранаеце цяжараў.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

46 А Ён гаворыць: «І вам, заканазнаўцы, гора, бо вы накладаеце на людзей цяжары невыносныя, а самі нават пальцам вашым не кранаеце грузу.

Глядзіце раздзел Копія




ЛУКАША 11:46
7 Крыжаваныя спасылкі  

Гора вам, законьнікам, што вы ўзялі ключ разуменьня: самыя не ўвайшлі і ўваходзіць перашкодзілі.


бо і самі абрэзаныя ня трымаюцца закона, але хочуць, каб вы абразаліся, каб пахваліцца ў вашай плоці;


Гора тым, якія ставяць несправядлівыя законы і пішуць жорсткія пастановы,


На гэта нехта з законьнікаў сказаў Яму: Настаўнік! кажучы гэта, Ты нас крыўдзіш.


Вось пост, які Я выбраў: разамкні аковы няпраўды, разьвяжы путы ярма, і прыгнечаных адпусьці на волю і разарві кожнае ярмо:


І спытаўся адзін зь іх, законьнік, спакушаючы Яго і кажучы:


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы