Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ЛІКІ 6:5 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

5 Праз усе дні зарукі назарэйства ягоная брытва не павінна дакранацца да галавы ягонай; пакуль ня скончацца дні, на якія ён прысьвяціў сябе ў назарэі Госпаду, сьвяты ён: павінен адпускаць валасы на галаве сваёй.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

5 Усе дні пасьвячэньня ягонага нажніцы не дакрануцца галавы ягонай. Аж споўняцца дні, на якія ён пасьвяціўся ГОСПАДУ, будзе ён сьвяты і мае даць свабоду валасам расьці на галаве ягонай.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

5 Увесь час аддзялення яго хай нажніцы не дакрануцца да галавы яго аж да заканчэння часу, на які ён прысвячае сябе Госпаду; хай будзе ён святы ды мае даць свабоду валасам расці на галаве.

Глядзіце раздзел Копія




ЛІКІ 6:5
9 Крыжаваныя спасылкі  

І галавы сваёй не павінны яны галіць і не павінны запускаць валасоў, а няхай мусова стрыгуць галовы свае.


праз усе дні назарэйства свайго не павінен ён есьці нічога, што вырабляецца зь вінаграду, ад зерня да скуркі.


Павал, пабыўшы яшчэ колькі дзён, разьвітаўся з братамі і адплыў у Сырыю, - і зь ім Акіла і Прыскіла, - абстрыгшы галаву ў Кенхрэях паводле зароку.


бо вось, ты зачнеш і народзіш сына, і брытва не кранецца галавы ягонай, бо ад самага чэрава дзіця гэтае будзе назарэем Божым, і ён пачне ратаваць Ізраіля ад рукі Філістымлянаў.


і ён адкрыў ёй усё сэрца сваё, і сказаў ёй: брытва не краналася галавы маёй; бо я назарэй Божы ад чэрава маці маёй. Калі ж астрыгчы мяне, дык адступіць ад мяне сіла мая; я зраблюся слабы, і буду, як усе іншыя людзі.


І ўсыпіла яго Даліла на каленях сваіх; і паклікала чалавека, і загадала яму абстрыгчы сем кос з галавы ягонай. І пачаў ён слабнуць, і адступіла ад яго сіла ягоная.


і дала абяцаньне, кажучы: Госпадзе Саваоф! Калі Ты ўважыш скрусе рабы Тваёй і спамянеш пра мяне, і не забудзеш рабы Тваёй і дасі рабе Тваёй дзіця мужчынскага полу, дык я аддам яго Госпаду на ўсе дні жыцьця яго, і брытва не кране галавы ягонай.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы