Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




ЛІКІ 33:38 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

38 І ўзышоў Аарон сьвятар на гару Ор па загадзе Гасподнім і памёр там на саракавым годзе пасьля выхаду зь зямлі Егіпецкай, на пятым месяцы, у першы дзень месяца.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

38 І ўзыйшоў Аарон сьвятар на гару Гор перад аблічча ГОСПАДА, і там памёр у саракавым годзе пасьля выхаду сыноў Ізраіля з зямлі Эгіпецкай, у пятым месяцы, у першы дзень месяца.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

38 Па загадзе Госпада Аарон, святар, узышоў на гару Гор і там памёр у саракавым годзе па выхадзе сыноў Ізраэля з Егіпта, у першы дзень пятага месяца,

Глядзіце раздзел Копія




ЛІКІ 33:38
5 Крыжаваныя спасылкі  

І сыны Ізраілевыя выправіліся з Бээрот-Бэнэ-Яакана ў Мозэр; там памёр Аарон і пахаваны там, і стаў сьвятаром замест яго сын ягоны Элеазар.


і памры на гары, на якую ты ўзыдзеш, і прыкладзіся да народу твайго, як памёр Аарон, брат твой, на гары Ор, і прыклаўся да народу свайго,


Аарону было сто дваццаць тры гады, калі памёр на гары Ор.


Саракавога году, адзінаццатага месяца, першага дня месяца, казаў Майсей сынам Ізраілевым усё, што наказаў яму Гасподзь пра іх.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы