Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ЛІКІ 33:2 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

2 Майсей, па загадзе Гасподнім, апісаў падарожжа іхняе па табарах іхніх, і вось табары падарожжа іхняга:

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

2 І запісаў Майсей месцы табараў, з якіх яны паводле [слова] з вуснаў ГОСПАДА выхо­дзілі. Вось месцы прыпынку іхняга.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

2 і якіх Майсей запісаў па месцы лагераў, з якіх яны па загадзе Госпада выходзілі. Вось гэтыя месцы.

Глядзіце раздзел Копія




ЛІКІ 33:2
8 Крыжаваныя спасылкі  

І сказаў Гасподзь Майсею: напішы гэта на памяць у кнігу і давядзі Ісусу, што Я цалкам згладжу памяць пра Амалікіцянаў з паднябеснай.


І падняліся яны першы раз, па загадзе Гасподнім, дадзеным праз Майсея.


калі другі раз затрубіце трывогу, падымуцца табары, што стаяць з поўдня; трывогу няхай трубяць, калі яны выпраўляюцца ў дарогу;


Вось табары сыноў Ізраілевых, якія выйшлі зь зямлі Егіпецкай рушэньнямі сваімі, пад начальствам Майсея і Аарона,


з Раамсэса выправіліся яны ў першы месяц, у пятнаццаты дзень першага месяца; на другі дзень Пасхі выйшлі сыны Ізраілевыя пад рукою высокаю на вачах усяго Егіпта;


на адлегласьці ў адзінаццаць дзён дарогі ад Харыва, па дарозе ад гары Сэір да Кадэс-Варні.


і сказаў мне Гасподзь: устань, ідзі ў дарогу перад народам; няхай яны пойдуць і авалодаюць зямлёю, якую Я запрысягнуўся даць бацькам іхнім.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы